Ала Мікалаеўна Сопікава (, ст. Салянка, Нарыманаўскі раён, Астраханская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія Нарадзілася 24 студзеня 1963 года на ст. Салянка Нарыманаўскага раёна Астраханскай вобласці (РСФСР).

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі.

Працавала настаўнікам у Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Азярніцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці; настаўнікам інфарматыкі сярэдняй школы № 4 г. Слоніма; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 9 г. Слоніма; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Слонімскага раеннага выканаўчага камітэта; дырэктарам сярэдняй школы № 9 г. Слоніма.

З'яўлялася дэпутатам Слонімскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, старшынёй савета дырэктараў устаноў адукацыі Слонімскага раёна.

Лаўрэат конкурсу «Жанчына года Гродзенскай вобласці» ў намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» і прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Гродзеншчыны — 2011».

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё Замужам, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава Катэгорыя:Дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання