Віта́ль Ві́ктаравіч Прышчэ́пчык ( С. 611, в. Скобраўка, Менская акруга, Беларуская ССР — , каля Магілёва, Беларуская ССР) — савецкі і беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч, першы сакратар Магілёўскага абкама Кампартыі Беларусі (1974—1983).
Біяграфія У 1952 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны; у 1943—1944 гг. — у партызанскім руху.
1951—1955 гг. — сакратар, другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі, 1955—1957 гг. — дырэктар Хлышчоўскай машынна-трактарнай станцыі (Магілёўская вобласць), 1957—1958 гг. — сакратар, другі сакратар Мсціслаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць), 1958—1959 гг. — першы сакратар Чэрыкаўскага раённага камітэта КП Беларусі (Магілёўская вобласць), 1959—1963 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1963—1964 гг. — другі сакратар Магілёўскага сельскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1964—1966 гг. — сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1966—1974 гг. — другі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, люты—жнівень 1974 г. — старшыня выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета. З жніўня 1974 года — першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання, Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання, член ЦК КПБ.
Аўтакатастрофа 29 красавіка 1983 года трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе пад Магілёвам.
Як пісаў Н. Гімельфарб у сваёй кнізе «Нататкі апальнага дырэктара»:
Увечары 29-га красавіка ён вяртаўся на машыне з Бабруйска, дзе ўручаў пераходзячы сцяг камбінату Бабруйскшына — аднаму з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны па вытворчасці аўтамабільных пакрышак. Вячэрняя дарога была спакойнай і пустыннай. Але на адным з стромкіх паваротаў, ужо пад'язджаючы да Магілёва, шафёр не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на сустрэчную паласу і «Волга» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў вялікагрузны ваенны ўсюдыход. Ад атрыманых траўмаў Прышчэпчык і яго кіроўца памерлі на месцы.
Узнагароды і званні Кавалер ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трох ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Літаратура Беларуская ССР: кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 493.
Спасылкі «Путеводитель по фондам Государственного архива общественных объединений Могилевской области (1918—2008). Могилев, 2009»(часть 7)
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Загінулі ў аўтамабільных катастрофах Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Сакратары Магілёўскага абкама КПБ Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ