Астравы Прынс-Эдвард (, ) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе ПАР. Плошча — 335 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Архіпелаг Прынс-Эдвард складаецца з 2 астравоў: Прынс-Эдвард (45 км²) і Марыён (290 км²), а таксама 2 невялікіх груп скал. Ён месціцца ў 2477 км на паўднёвы ўсход ад Прэторыі, сталіцы ПАР. Абодва астравы ўяўляюць сабою шчытавыя вулканы, прычым Марыён застаецца актыўным. Найвышэйшы пункт вострава Прынс-Эдвард — пік Ван Зіндэрэма Бакера (672 м). Найвышэйшы пункт вострава Марыён — пік Маскарын (1242 м).

Клімат субантарктычны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература +5,5 °C. Сапраўдныя замаразкі здараюцца толькі ўлетку з мая да верасня, але тэмпература не падае ніжэй за −7 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2399 мм.

Прырода На астравах Прынс-Эдвард дамінуюць гарыстыя ландшафты з нізіннымі тарфянікамі каля ўзбярэжжа. З-за аддаленасці ад кантынентаў флора бедная, прадстаўлена травяністымі тундрамі. Астравы знакаміты багатым птушыным светам. Толькі на востраве Марыён гняздуе некалькі мільёнаў птушак, у тым ліку 1,4 млн пінгвінаў. Берагі астравоў наведваюць цюлені.

Для захавання прыроды астравоў у 1995 г. яны абвешчаны марскім запаведнікам.

Гісторыя Астравы адкрыты 4 сакавіка 1663 г. галандскімі мараплаўцамі. Аднак першая занатаваная высадка людзей на бераг адбылася толькі ў 1799 г., калі яго наведалі французскія паляўнічыя на цюленяў. 29 снежня 1947 г. ПАР анексавала востраў Прынс-Эдвард. 4 студзеня 1948 г. да тэрыторыі ПАР быў далучаны востраў Марыён. З 1959 г. вядуцца навуковыя назіранні. На востраве Марыён працуе метэаралагічная станцыя.

Спасылкі John Cooper, ANTARCTICA AND ISLANDS Antarctica and southern oceans islands South Africa Prince Edward Islands RIS

Прынс Прынс Прынс Прынс