Мікала́й Пятро́віч Мало́чка (, в. Пляцянічы Гродзенскай губерні (цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці) — , г. ) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат эканамічных навук (пісьменнік Аляксей Карпюк пісьмова і называючы сведкаў сцвярджаў, што дысертацыю за М. Малочку напісаў іншы чалавек)Карпюк, Аляксей. Развітанне з ілюзіямі. Гародня, 2008. С. 144—146.. Член УКП(б).

Біяграфія У дзяцінстве працаваў у кулакоў і на цагляна-чарапічным заводзе. Двойчы быў асуджаны польскім судом за рэвалюцыйную дзейнасць. У 1939 годзе стаў намеснікам старшыні Пляцяніцкага сельсавета, дырэктарам мясцовага цаглянага завода.

У 1940—1946 гадах служыў у РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У мірны час быў загадчыкам ваенным аддзелам Зэльвенскага РК КПБ, першым сакратаром Воранаўскага, Казлоўшчынскага РК КПБ.

У 1957 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1959 года інспектар ЦК КПБ, сакратар Гродзенскага абкама КПБ, а з 1961 года — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

У 1972 годзе быў вылучаны на пасаду міністра гандлю БССР.

Памёр у Мінску 6 красавіка 1988 года.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Творы

Пасля смерці ў 1989 годзе былі выдадзеныя яго мемуары «Аб пражытым і перажытым» (Мінск, 1989 г.).

Узнагароды

Мікалай Малочка ўзнагароджаныНиколай Петрович Молочко: Ордэнам Леніна, Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга

Спасылкі Николай Петрович Молочко

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Міністры гандлю БССР Катэгорыя:Кандыдаты эканамічных навук Катэгорыя:Першыя сакратары райкамаў КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне