Свята-Андрэеўская царква — праваслаўны храм у в. Пашукі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1877 годзе з дрэва на месцы папярэдняга храма паводле праекта распрацаванага ў 1854 годзе архітэктарам В. ПалікарпавымНГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 132, арк. 19..

Архітэктура Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Да асноўнага кубападобнага зруба, завершанага шатром з макаўкай на гранёным барабане праз трапезную далучаецца прытвор-званіца, з усходняга боку — прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Васьмігранны ярус званіцы завершаны шатром з макаўкай, уваход у яе 1-м ярусе вылучаны ганкам пад двухсхільным казырком. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.

Зноскі

Літаратура

Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Пашукі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі Катэгорыя:1877 год у Беларусі