Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі (, г. Мінскай вобласці — , г. ) — беларускі , , , збіральнік беларускага фальклору.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1949 годзе ў Лагойску. Скончыў інстытут імя Гнесіных у Маскве (1975) і Беларускую кансерваторыю (1984, клас Яўгена Глебава). У 1973 годзе разам з Глебавым заснаваў у Мінскім музычным вучылішчы аддзяленне народна-харавых спеваў. З 1973 года выкладаў у Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі. Музычны кіраўнік ансамбля «Харошкі», квартэта «Купалінка», групы-капэлы аўтэнтычнага фальклору «Агмень». Член Саюза кампазітараў Беларусі. У верасні 2016 года ў Мінску створаны народны хор імя Алеся Рашчынскага.
Творчасць Сімфонія (1983) Араторыя «Смутак памяці» на вершы М. Танка, У. Дзюбы, А. Салтука, Л. Пранчака (1984) Кантата «Дзіцячыя песні» на народныя словы (1982) Канцэрты ― для хору а капэла, для цымбалаў і аркестра беларускіх народных інструментаў (1983―1986); сюіты «Ігравыя песні», «Гродзенскія песні», «Вяснавыя карагоды», балады, варыяцыі, санаты і п’есы для аркестра і ансамбля народных інструментаў Апрацоўка беларускіх народных песень, артыкулы аб музычным фальклоры.
Спасылкі Алесь Рашчынскі: Ці незалежныя мы без сваёй мовы? // Народная воля, 2005, 20 верасня Ушёл из жизни композитор Алесь Ращинский // Хартыя 97, 4 кастрычніка 2-16
Катэгорыя:Фалькларысты Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза кампазітараў