Ба́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Бабічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галоўкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліскаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 16 верасня 1959 года ў складзе Рэчыцкага раёна. У студзені 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета пералічаны вёскі Ведрыч і Рассвет, наўзамен у адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета перададзена вёска Галоўкі, у склад адноўленага Ліскаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Асавок, Крынкі і Ліскі)Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 студзеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 6 (1046).. У 1966 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета вернута вёска Галоўкі, а ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета — вёскі Ведрыч і РассветРашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 91,1 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 2,9 % — цыганы, 1,0 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 942 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе