Дзмітрый Піліпавіч Гарбачоў (, в. Кузьмінічы, , Гомельская вобласць — , ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір роты 27-ай гвардзейскай танкавай брыгады (27-я армія, 2-гі Украінскі фронт), гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся ў 1919 годзе ў вёсцы Кузьмінічы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці.

Да вайны вучыўся ў станіцы Манычскай і працаваў механізатарам у Манычскай МТС Багаеўскага раёна Растоўскай вобласці.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года. Камандзір роты танкавай брыгады гвардзіі капітан Дзмітрый Гарбачоў вызначыўся 20 жніўня 1944 года падчас прарыву варожай абароны ў раёне горада Ясы (Румынія). Рота знішчыла 3 танкі, 14 гармат, 16 кулямётаў, 18 мінамётаў і шмат гітлераўцаў.

Загінуў 22 верасня 1944 года ў горадзе Турда, Румынія.

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 24 сакавіка 1945 года нададзена званне Героя Савецкага СаюзаСоветские танкиств удостоенные звания Героя Советского Союза.. Узнагароджаны ордэнам Леніна і медалямі.

Памяць Імянем героя названыя школа ў станіцы Манычскай і плошча ў раённым цэнтры Растоўскай вобласці — станіцы БагаёўскайСредняя общеобразовательная школа № 1209, москва. Музей Боевой Славы 27-й Гвардейской Ясской Краснознамённой орденов Суворова и Кутузова танковой бригады.. Мемарыяльная дошка ў памяць аб Гарбачове ўсталявана Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе ў станіцы Манычская, дзе ён вучыўся.

Спасылкі

Герои Советского Союза, проживавшие на Дону до Великой Отечетвенной войны Конкурс «Герои Славы Юга России». Судьба одного человека…

Катэгорыя:Танкісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Румыніі