Міхаіл Алелькавіч ( — ) — князь слуцкі і капыльскі (1455—1481), вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў з роду Гедзімінавічаў, сын Алелькі Уладзіміравіча, атрымаў пасля смерці бацькі ва ўдзел Слуцкае і Капыльскае княствы. У лістападзе 1470 года Міхаіл Алелькавіч прыбыўПаводле Іосіфа Волацкага, са світай Міхаіла Алелькавіча ў Вялікі Ноўгарад прыбыў яўрэй Схарыя ад якога пайшла ерась пажыдоўленых, аднак гэта сведачанне пастаўлена на сумніў, у т.л. Д. С. Ліхачовым (Гл: Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих»…) у Вялікі Ноўгарад як намеснік вял.кн. літоўскага Казіміра Ягелончыка, але ў сакавіку 1471 года пакінуў Вялікі Ноўгарад, каб пераняць Кіеўскае княства — удзел памерлага брата Сямёна Алелькавіча. Аднак вял.кн. Казімір не аддаў Міхаілу яго отчыны і дзедзіны, быццам яго дзед Уладзімір Альгердавіч «пробѣгал» Кіеў у свой час, калі ад'язджаў да Масквы — княства было пераўтворана ў Кіеўскае ваяводства, першым ваяводам прызначаны М. Гаштольд. Міхаіл Алелькавіч узначаліў апазіцыйныя колы ў ВКЛ, якія хацелі пазбавіць Казіміра Ягелончыка ўлады. У канцы 1470-х Міхаіл Алелькавіч арганізаваў змову супраць вял. кн. літоўскага, падключыў да яе князёў Ф. І. Бельскага, І. Ю. Гальшанскага, І. Глінскага, вёў перамовы з вял.кн. маскоўскім Іванам III і гаспадаром малдаўскім Стэфанам IIIПершая жонка Стэфана III (з 1463) Еўдакія Алелькаўна (пам. 1467) — сястра Міхаіла Алелькавіча. пра падтрымку. У 1481 г. змоўшчыкі хацелі забіць Казіміра Ягелончыка, а ў выпадку няўдачы планавалі аддзяленне ад ВКЛ усходняй часткі «по Березину» з пратэктаратам над ёю Маскоўскай дзяржавы (: змова князёў ВКЛ). Аднак змова была выкрыта і ў красавіку 1481 года змоўшчыкаў арыштавалі. Міхаіл Алелькавіч быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе і пакараны смерцю. Меў сына Сямёна.

Літаратура ; Лихачев Д. С. Движение «жидовствующих» 70—90-х годов XV в. // История русской литературы: В 10 т. / АН СССР. — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1941—1956. Т. II. Ч. 1. Литература 1220-х — 1580-х гг. — 1945. — С. 377—383.

Катэгорыя:Алелькавічы Катэгорыя:Князі слуцкія Катэгорыя:Князі капыльскія