Асіміля́цыя ( — прыпадабненне) у мовазнаўстве — прыпадабненне аднатыпных (галосных ці зычных) гукаў у межах слова ці спалучэння слоў.

Частковае прыпадабненне галосных і зычных называецца акамадацыяй.

Тыпы Асіміляцыя бывае: поўная, калі адзін гук цалкам прыпадабняецца да другога. У выніку поўнай асіміляцыі ў беларускай мове ўзніклі падоўжаныя зычныя: «насенне» — з «насеньйе». Поўнай асіміляцыі падлягаюць шыпячыя і свісцячыя, выбухныя і афрыкатыўныя зычныя, калі яны стаяць побач: [ш]шытак (сшытак), купае[с’]ся (купаешся), купае[ц]ца (з купаетца), а[ч]чэпка (з атчэпка) і г.д. няпоўная, калі гукі прыпадабняюцца толькі па якой-небудзь адной або некалькіх прыкметах, але не ўсіх. Напрыклад, зычныя [с], [з], [ц], [д], [н], [т] у становішчы перад мяккімі зычнымі становяцца таксама мяккімі: [с’]нег, [з’]мена, [ц’]вік, ма[н’]цёр, [z’]веры, [ц’]вёрды і г.д. Глухія перад звонкімі зычнымі азванчаюцца, а звонкія перад глухімі аглушаюцца: ка[з’]ба (касьба), но[ш]ка (ножка). Сустракаецца асіміляцыя па цвёрдасці (астраха[нс]кі), па шыпячасці (пя[шч]аны), па глухасці і шыпячасці (перака[шч]ык), па глухасці і мяккасці (ве[с’ц’]і). прагрэсіўная, калі наступны гук прыпадабняецца да папярэдняга. У выніку прагрэсіўнай асіміляцыі ўтварыліся падоўжаныя зычныя. рэгрэсіўная, калі папярэдні гук прыпадабняецца да наступнага (больш уласціва беларускай мове). Да рэгрэсіўнай асіміляцыі адносяцца прыпадабненні зычных па глухасці — звонкасці, цвёрдасці — мяккасці, шыпячых і свісцячых, выбухных і афрыкатыўных: даро[ж]ны — даро[ш]ка, [з]рабіць — [з’]мяць, [с]пытаць — [ш]шыць, ля[т]аць — лё[ч]чык.

Разгледжаныя вышэй выпадкі асіміляцыі з’яўляюцца кантактнымі, бо гукі, якія прыпадабняюцца, стаяць побач. Але ў некаторых выпадках могуць прыпадабняцца гукі, паміж якімі ёсць іншыя гукі. Гэта з’ява называецца дыстактнай асіміляцыяй. Напрыклад, у некаторых гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту вымаўляюць музукант, дзе другі гук [у] узнік у выніку асіміляцыі [ы] да папярэдняга [у], паміж якімі ёсць гук [з].

Гл. таксама Дысіміляцыя Дыярэза Кантракцыя

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Асіміляцыя (мовазнаўства) Катэгорыя:Фанетычныя змены