Мой Маленькі Поні: Дружба — гэта цуд () — дзіцячы фантазійны анімацыйны серыял, распрацаваны студыямі «Hasbro Studios» і «DHX Media Vancouver». Серыял заснаваны на медыяфраншызе My Little Pony, якая належыць кампаніі Hasbro, што ў першую чаргу спецыялізуецца на стварэнні дзіцячых цацак. Прэм’ера першай серыі адбылася 10 кастрычніка 2010 года на амерыканскім кабельным тэлеканале Hub. Hasbro абрала таленавітую аніматарку Лоран Фауст крэатыўным дырэктарам і выканаўчым прадзюсарам шоу.

Нягледзячы на тое, што серыял ствараўся для дзіцячай аўдыторыі (маленькіх дзяўчынак 3-12 гадоў), ён атрымаў вялікую папулярнасць і сярод іншай узроставай аўдыторыі. Гэтая агульная аўдыторыя дзяцей і дарослых атрымала сацыяльную назву — Броні (ад англ. bronies).

Апісанне У каралеўстве Эквэстрыя тры віды поні — зямныя, пегасы і аднарогі — жывуць у гармоніі. Твайлайт Спаркл, руплівая аднарожка, адпраўляецца ў Понівіль, каб даведацца пра сяброўства, па патрабаванні валадаркі Эквэстрыі (і яе настаўніцы) прынцэсы Селестыі. Твайлайт і Спайк, яе памочнік-цмок, становяцца блізкімі сябрамі з пяццю іншымі поні — Эплджэк, Рэрыці, Флатэршай, Рэйнбоу Дэш і Пінкі Пай. Поні выяўляюць, што яны прадстаўляюць розныя бакі дружбы, праз магічныя артэфакты, вядомых як Элементы Гармоніі. Яны адпраўляюцца на прыгоды і дапамагаюць іншым у Эквэстрыі і яе ваколіцах, вырашаюць праблемы ў сваіх сяброўскіх адносінах.

Персанажы Твайлайт Спаркл (у рускім дубляжы тэлеканала Карусель — Адвячоркавая Іскарка (), сацыяльна наіўная аднарожка, якая любіць чытаць, але напачатку мае цяжкасці з набыццём сяброў. Эплджэк, руплівая зямная поні, яе сям’я трымае ферму. Рэйнбоу Дэш (у рускім дубляжы тэлеканала Карусель — Вясёлка Дэш (), эгаістычная, спартыўная пегаска. Рэрыці, гламурная аднарожка, уладальніца буціка. Флатэршай, нясмелая пегаска, якая любіць жывёл. Пінкі Пай, вясёлая зямная поні, якая любіць ладзіць вечарынкі.

Катэгорыя:Мультсерыялы ЗША Катэгорыя:Мультсерыялы 2010 года Катэгорыя:Творы пра сяброўства