Тамара Аляксееўна Абакумоўская (нар. , с. Бутава, цяпер у межах Масквы) — беларускі дзеяч тэатральнага мастацтва, журналіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1982).
Біяграфія Скончыла ў 1955 годзе БДУ. 3 1957 года працавала ў рэдакцыях літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё, з 1964 года галоўны рэдактар; у газетах «Савецкая культура», «Рэспубліка». У 1967—1970 гадах загадчык літаратурнай часткі Беларускага тэатра імя Я. Купалы.
Творчасць Паводле яе інсцэніровак пастаўлены спектаклі: «Людзі на балоце» І. Мележа (1966, з З. Браварскай), «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага (1968) у тэатры імя Я. Купалы; «Гісторыя граху» паводле С. Жаромскага (1973, з Б. Луцэнкам) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа. Аўтар інсцэніровак беларускіх твораў для радыё, у т.л. «Расці, Ганька» А. Васілевіч (1973—1974), «Неруш» (1983) і «Хроніка дзетдомаўскага сада» (1989) В. Казько, «Апошні журавель» А. Жука (1984), радыёп’есы «Чарняхоўскі», сцэнарыяў дакументальных фільмаў.
Літаратура
Катэгорыя:Постаці Беларускага радыё Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Постаці тэатра Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР