Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Першамайская Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя Пабудавана ў 1860-я гг. з бутавага каменю і цэглы на месцы храма 1830 г.

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Кубападобны аб'ём малітоўнай залы накрыты шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную далучана трох'ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана нізкая прамавугольная апсіда пад вальмавым дахам. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору; аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Лаўрэш Леанід. Сабакінцы // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. // на pawet.net Спіс парафіян Сабакінскай царквы ў 1829 г. // Лідскі Летапісец 2020. 4(88). С. 22-42. // на pawet.net

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Першамайск (Шчучынскі раён) Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі