Аку́чнік, сошка, абганя́лка, баразняк, лакальныя назвы — распашнік, ральнік — земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы.

Прататыпам акучніка было старажытнае рала, якое аказалася зноў запатрабаваным з пашырэннем культуры бульбы. Крыху ўдасканаленае, яно ўяўляла адназубую сошку з жалезным нарогам і сіметрычнымі крыламі-«палічкамі». На паўночным усходзе Беларусі бульбу акучвалі звычайна двурогай сахой, з якой здымалі паліцу. Часам паліцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалі паміж сашнікоў.

Сучасны акучнік — жалезны, яго рабочая частка складаецца з сіметрычнага лемяша і авальных крылаў, што расхінаюцца па шырыні разоры; глыбіня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзіля (дышла) і даўжынёй пастронкаў. У акучнік звычайна запрагаюць каня.

Тыпы акучнікаў Ручны акучнік. Невялікі акучнік, насаджаны на кій. Конскі акучнік. У яго запрагаюць каня з дапамогай раллёвага хамута. Трактарны акучнік. Яго навешваюць на трактар.

Літаратура Абганялка // — С. 12.

Катэгорыя:Земляробчыя прылады Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя інструменты