Apoda limacodes — від матылькоў роду з сямейства . Палеарктыка (Еўропа, Паўночная Азія), на ўсход — да Урала.
Апісанне Дробныя матылі з шырокімі крыламі і каржакаватым целам, светла-жоўтыя. Размах крылаў 20 — 28 мм Асноўны колер цела матылькоў — жоўта-карычневы. Вусені зялёныя, у старэйшых узростаў жоўты падоўжны рант паміж дарсальнымі бародаўкамі. Вочкі і хабаток матылькоў редукаваны. Лабіяльныя шчупікі добра развітыя, 3-членікавыя. Грудныя ногі моцна зменшаны, брушныя цалкам рэдукаваны. Лёт матылькоў з мая па жнівень. Зімуюць вусені ў коканах, а акукліванне адбываецца вясной. Кармавыя аб’екты вусеняў: драўняныя расліны, галоўным чынам, , віды , , , віды , , у тым ліку , , , , , , , , , , , , .
Від быў упершыню апісаны ў 1766 годзе нямецкім лепідаптэролагам пад першапачатковай назвай Bombyx limacodes Hufnagel, 1766.
Літаратура Салаўёў А. В. Слизневидки (Lepidoptera: Limacodidae) Расіі // Эверсманния. — 2008. — Т. 15-16. — С. 17-43.
Спасылкі Siberian Zoological Museum
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Матылі