BMW X6 — першы аўтамабіль красовер класа люкс нямецкай кампаніі BMW (або Sports Activity Coupé (SAC) ці спартовае SUV — купэ па вызначэнні вытворцы).

Першае пакаленне BMW X6 першага пакалення (E71) абсталяваны традыцыйнымі бензінавым ці дызельным рухавікамі, а для аматараў экалагічнага ладу жыцця меў версію з гібрыдным (электра-бензінавым) сілавым агрэгатам пад назвай «ActiveHybrid». Паўнапрывадныя версіі маюць серыйную класіфікацыю «xDrive».

Упершыню аўто як канцэпт-кар было прадэманстравана на Франкфурцкім аўтасалоне ў 2007 годзе. Канцэпт вельмі спадабаўся спецыялістам і патэнцыяльным спажыўцам. Таму серыйны выпуск і продаж пачаліся ўжо ў наступным 2008 годзе.

У 2009 годзе выйшла версія BMW X6M і ActiveHybrid X6 з V8 (індэкс E72) — гібрыдны аўтамабіль, аснашчаны парай электраматораў і сумарнай аддачай сілавой устаноўкі ў 485 к.с.

Х6 збіраюць на заводах ЗША, Расіі, Егіпта, Індыі, Тайланда, Малайзіі.

У 2012 годзе Х6 атрымаў невялікую мадэрнізацыю: злёгку змянілася знешнасць, з’явіліся новыя опцыі.

Рухавікі Мадэль Аб’ём, см³ Тып рухавіка Магутнасць, кВт Круцільны момант, Нм Максімальная хуткасць, км/г 0-100 км/г, сек Расход паліва, л/100 км Выкід CO2, г/км Вага, кгБензінавыяxDrive35i 2979 R6 225 (306 к.с.) пры 5800-6250/хв 400 пры 1300-5000/хв 240 6.7 10.9 262 2145xDrive50i 4395 V8 300 (407 к.с.) пры 5500-6400/хв 600 пры 1750-4500/хв 250 5.4 12.5 299 2265X6 M 4395 V8 408 (555 к.с.) пры 6000/хв 680 пры 1500-5650/хв 250 4.7 13.9 325 2380ActiveHybrid X6 4395 V8 357 (485 к.с.) (камбініравана) 780 236 5.6 9.9 231 2500ДызельныяxDrive30d 2993 R6 173 (235 к.с.) пры 4000/хв 520 пры 2000–2750/хв 220 8.0 8.2 217 2150xDrive35d 2993 R6 210 (286 к.с.) пры 4400/хв 580 пры 1750–2250/хв 236 6.9 8.3 220 2185

X6 M У красавіку 2009 года грамадскасці была прадстаўлена спартыўная версія X6 M, якая ўяўляе сабой мадэль xDrive50i з фарсіраваным да 555 к.с. рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Дапрацоўцы таксама падвергнуліся падвеска, рулявое кіраванне, сістэма поўнага прывада і, у нязначнай ступені, элементы інтэр’еру і экстэр’ера. BMW Х6 М і Х5 М сталі першымі ў гісторыі BMW Motorsport аўтамабілямі з поўным прывадам, турбіраваным рухавіком і ў сегменце SUV.

За магутнасць гэтага пазадарожніка адпавядае 4,4-літровы рухавік V8 з падвойным турбанаддзіманнем. Прадукцыйны васьміцыліндравы рухавік генерыруе ўражлівыя 567 конскіх сіл пры 6 000—6 500 абаротах у хвіліну і 76,5 кг/м круцільнага моманту пры 2 000-5 000 абаротах у хвіліну. Да таго ж, рухавік атрымаў спецыяльную масленую сістэму, якая дазваляе яму абсалютна нармальна функцыянаваць нават пры адносна нізкіх і высокіх тэмпературах. Васьміступеньчатая каробка перадач M Steptronic спалучаецца са спецыяльнай версіяй сістэмы поўнага прывада xDrive, якая, у сваю чаргу, раўнамерна размяркоўвае магутнасць на пярэднія або заднія колы ў залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Каробку перадач можна пакінуць у аўтаматычным рэжыме або пераключаць з дапамогай рычага, размешчанага за рулявым колам. Усе гэтыя характарыстыкі дазваляюць аўтамабілю дасягаць адзнакі ў 96,5 км/г за 4,2 секунды, уражлівы паказчык, асабліва з улікам вагі пазадарожніка ў 2 268 кг. Гранічна дапушчальная хуткасць дасягае паказчыка ў 249,5 км/г. Чакаць празмернай эканамічнасці ад такога транспартнага сродку, вядома, не варта, але дзякуючы наяўнасці сістэмы старт/стоп, можна атрымаць такія паказчыкі, як: 16,8 л/100км у горадзе і 12,38 л/100км на трасе.

Фотагалерэя

Другое пакаленне

На аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе восенню 2014 года дэбютаваў BMW X6 другога пакалення з індэксам F16, распрацаваны на аснове BMW X5 (F15).

Гама сілавых агрэгатаў спачатку была абмежавана адным бензінавым рухавіком V8 і двума раднымі шасціцыліндравымі дызелямі. Бензінавы бітурбаматор V8 4.4 л у BMW X6 xDrive 50i магутнасцю 450 к.с. і круцільным момантам 650 ньютан-метраў пры 2000 аб/хв, разгон да 100 км/г за 4,8 с. Да вясны 2015 года да яго далучыліся цяперашняя радная «шасцёрка» BMW X6 xDrive 35i (306 к.с., 400 Нм). З ёй BMW X6 xDrive 35i здольны дабрацца да сотні за 6,4 с. Базавы трохлітровы турбадызель на X6 xDrive 30d развівае 258 к.с. і 560 Нм. Захавалася і версія X6 M50d з лінейкі M Performance з трыма турбакампрэсарамі — 381 к.с. і 740 Нм. Да вясны 2015 лінейку папоўніў 313-моцны X6 xDrive 40d. Усе рухавікі — Еўра-6.

BMW X6 2016 атрымалі некалькі абнаўленняў, такія як мадэрнізаваны Bluetooth, а ў мадэлях V8 і 4-зонным клімат-кантролем.

Базавыя мадэлі BMW X6 2016 года камплектуюцца 6-цыліндравым рухавікамі, мадэль sDrive35i аснашчана заднім прывадам, а sDrive50i — поўным прывадам. Іншыя базавыя характарыстыкі ўключаюць у сябе: скураны салон, панарамны люк на даху, парковачныя датчыкі, падзеленыя заднія сядзенні 40/20/40, 10-пазіцыйныя пярэднія сядзенні з падагрэвам і ўніверсальны пульт ад гаражных дзвярэй. Нядаўна абноўлены Bluetooth дазваляе вадзіцелям лепш кантраляваць падлучаныя прыстасаванні і інтэграваць іх са стандартнай інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай «IDrive», якая ўключае ў сябе навігацыю, 9 дынамікаў, AM / FM / CD-плэер з паточнай перадачай праз Bluetooth, USB порт і жорсткі дыск для захоўвання музыкі. 

Сілавыя агрэгаты X6 2017 года ў значнай ступені імітуюць X5. Базавы турбанаддзімны 3.0-літровы рухавік знаходзіцца ў заднепрывадных sDrive35i і паўнапрываднай xDrive35i, абодва выкарыстоўваюць тую ж 8-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач. У xDrive50i таксама даступны 4.4-літровы V-8 з падвойным турбанаддзіманнем і магутнасцю 445 к. с. Ён адказвае за 4.8-секундны разбег да 100 км. Але на гэтым BMW X6 не спыняецца. Павышаны турбанаддзімны V-8 паказвае 567 к. с. і здольны разагнацца ўсяго за 4 секунды ў X6 M. Максімальная хуткасць — 250 км/г. Выдатак паліва ў цяперашняй версіі BMW X6 прадугледжваецца на ўзроўні 11.2 л/100 км у змяшаным цыкле. Такім чынам, высокая прадукцыйнасць X6 сцвярджае, што тэхналогія апраўдвае амбіцыіКак мы тестировали BMW X6 2017.

Рухавікі Мадэль Код рухавіка Аб’ём Цыліндраў Магутнасць, кВт Круцільны момант пры аб/хв Vмакс км/г 0-100 км/г с Расход паліва л/100 км Выкід CO2 Вага Гады вытворчасціБензінавыяxDrive35iN55B30 2979 см³ Р6 225 кВт (306 к.с.) пры 5800-6400 400 Нм пры 1200-5000 240 6,4 8,5-8,6 198 гр/км 2100 кг з 11/2014xDrive50iN63B44 4395 см³ V8 330 кВт (450 к.с.) пры 5500-6000 650 Нм пры 2000-4500 250 4,8 9,7 225 гр/км 2245 кг з 11/2014X6 MN63B44 4395 см³ V8 423 кВт (575 к.с.) пры 6000-6500 750 Нм пры 2200–5000 250 4,2 11,1 258 гр/км 2340 кг з 01/2015ДызельныяxDrive30d N57D30OL 2993 см³ Р6 190 кВт (258 к.с.) пры 4000 560 Нм пры 1500-3000 230 6,7 6,0 157 гр/км 2140 кг з 11/2014xDrive40d N57D30TOP 2993 см³ Р6 230 кВт (313 к.с.) пры 4400 630 Нм пры 1500–2500 240 5,8 6,2−6,3 163 гр/км 2180 кг з 11/2014M50d N57D30S1 2993 см³ Р6 280 кВт (381 к.с.) пры 4000−4400 740 Нм пры 2000−3000 250 5,2 6,6 174 гр/км 2260 кг з 11/2014

Продажы Каляндарны год Усяго сабрана X6(X6M) Продаж у ЗША (гібрыды) 2008 26,5804,548 2009 41,6674,787 2010 46,404 (3,082)6,257 (248) 2011 40,8226,192 2012 43,6896,749 2013 36,6885,549 2014 2015 7,906https://www.press.bmwgroup.com/usa/article/attachment/T0266989EN_US/375305 2016 7,117

Спасылкі Мадэль на афіцыйным сайце BMW

Катэгорыя:Аўтамабілі 2000-х Катэгорыя:Аўтамабілі 2010-х Катэгорыя:Поўнапрывадныя аўтамабілі Катэгорыя:Заднепрывадныя аўтамабілі X6 Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта