Джон Уэслі Снайдэр (;  — ) — 54-ы міністр фінансаў ЗША, бізнесмен.

Біяграфія Нарадзіўся ў Джонсбара, штат Арканзас. На працягу года вучыўся на тэхнічным факультэце ўніверсітэта Вандэрбільта, пакуль не ўступіў у войска падчас Першай сусветнай вайны.

Снайдэр прыехаў у Вашынгтон у пачатку 1930-х з шырокімі планамі ў банкаўскай сферы і бізнесе. Займаў шэраг пасад у дзяржаўных і недзяржаўных структурах, у тым ліку ў Нацыянальным банку быў служачым у аддзеле валютнага кантролю, адміністратарам па федэральных пазыках і дырэктарам аддзела па пытаннях вайсковай мабілізацыі і рэканверсіі. У апошнім аддзеле ён іграў вядучую ролю ў пераходзе нацыянальнай эканомікі ад ваеннага часу да мірнага будаўніцтва.

Снайдэр быў прызначаны дзяржсакратаром казначэйства ЗША (міністрам фінансаў) ў 1946 годзе як блізкі сябар прэзідэнта Гары Трумэна, разам з якім ён служыў падчас Першай сусветнай вайны. Яго задача як міністра фінансаў заключалася ў тым, каб дамагчыся стабілізацыі пасляваеннай эканомікі. Асноўнымі пунктамі праграмы Снайдэра былі падтрыманне даверу да ўрадавых крэдытных абавязацельстваў, скарачэнне дзяржаўнага доўгу, а таксама заахвочванне інвеставання праз укладанне грамадскіх зберажэнняў у казначэйскія каштоўныя паперы ЗША.

Джон Уэслі Снайдэр сышоў у адстаўку разам з прэзідэнтам Трумэнам. Памёр ва ўзросце 90 гадоў у 1985 годзе.

Катэгорыя:Міністры фінансаў ЗША