Востраў Закаханых — востраў на Свяцілаўскім возеры ў Паўночным мікрараёне горада Баранавічы. Плошча — 85 квадратных метраў.

Адкрыты 14 лютага 2009 года ў Дзень святога Валянціна — заступніка і абаронцы ўсіх закаханых. На востраве размешчаны альтанка і два «Дрэвы кахання», адлітыя з металу мясцовымі мастакамі. Трапіць на «Востраў Кахання» можна дзякуючы спецыяльна ўзведзенаму масту.Худенко, Н. Остров Любви / Николай Худенко // Наш край. — 2009. — 19 февраля. — С. 1. thumb|left|180 px|Дрэва на «Востраве закаханых» Першымі наведвальнікамі вострава сталі 4 пары маладых, якія разам з прадстаўнікамі мясцовай улады і гараджанамі прынялі ўдзел у яго адкрыцці. Кожнай пары ўручылі замочкі кахання і вернасці, выкананыя ў выглядзе двух сэрцаў, змацаваных дужкай, якія сімвалізуюць трываласць пачуццяў. Маладыя муж і жонка павесілі гэтыя замочкі на «Дрэвы кахання», а ключы кінулі ў возера.

Супрацоўнікі Баранавіцкага ЗАГСу ўпэўнены, што новыя традыцыі на гэтым рамантычным месцы спадабаюцца маладым горада.Партал TUT.BY ,У Баранавічах адкрыт «Востраў Кахання» , дата доступа: 09.10.2016

Зноскі

Катэгорыя:Славутасці Баранавічаў Катэгорыя:Астравы Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Баранавічаў Катэгорыя:Азёрныя астравы