Энгельс () — горад (з 1914) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Энгельскага раёна Саратаўскай вобласці. Заснаваны ў 1747 годзе. Да 1931 года называўся Пакроўск. Размешчаны на левым беразе ракі Волгі, насупраць Саратава.

Тралейбусны завод, завод спецыялізаваных аўтамабіляў, транспартнага машынабудавання, трубны завод і інш.

У горадзе размешчана авіябаза Энгельс ВПС Расіі, на якой дыслакуецца 22-я гвардзейская Данбаская цяжкая бамбавальная дывізія Далёкай авіяцыі ВПС РФ. Гэта адна з дзвюх (нараўне з авіябазай Украінка) дзеючых баз расійскай стратэгічнай авіяцыі, на якой размешчаныя бамбардыроўшчыкі з ядзернай зброяй.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Фелікс Валянцінавіч Яшкоў (нар. 1964) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яўгенія Васільеўна Сікорская (1921—2012) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Саратаўскай вобласці