Porphyrophora hamelii — від насякомых атраду Hemiptera падатраду какцыдавых, адносіцца да роду Porphyrophora.

Назва

Відавая лацінская назва дадзена ў гонар рускага навукоўца Іосіфа Гамеля (1788—1862), які наведаў Арарат у 1830 годзе. Publication of Hamel's 4 May 1833 report on the Ararat cochineal. Hamel's report mentions Brandt..

Арэал

Від — эндэмік саланчаковай паўпустыні, якая знаходзіцца ўздоўж сярэдняй плыні ракі Аракс, Арменія.

Спосаб жыцця

Кашаніль вядзе пераважна падземны лад жыцця, жыве на карэнішчах двух відаў траў, якія растуць у саланчаковых глебах — і .

Выкарыстанне З самак здабываюць чырвоную фарбу — кармін, якая ў Арменіі вядомая як «вардан кармір» і шырока выкарыстоўвалася ў Арменіі для афарбоўвання прадзіва і нітак, фарбаў і чарніла. Гэтай фарбай, якая захавала свой яркі насычаны пурпурны колер, распісана незлічоная колькасць армянскіх мініяцюр у сярэднявечных рукапісах. Ёю ж афарбавана пража, з якой вытканы знакамітыя армянскія дываны. Таксама было ўсталявана, што арарацкая кашаніль уваходзіла ў склад фарбавальніку, якім было афарбавана прадзіва, з якой быў вытканы знакаміты Пазырыкскі дыван — найстаражытнейшы захаваны ворсавы дыван.

Катэгорыя:Coccoidea Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1833 годзе Катэгорыя:Насякомыя Азіі Гамель