Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром – нубійская фрэска, якая датуецца апошняй чвэрцю X стагоддзя<ref name="Mierzejewska">B. Mierzejewska, Malowidło ścienne - Biskup Petros pod opieką Św. Piotra, Muzeum Narodowe w Warszawie.</ref>, выкананая тэмперай па глейкай тынкоўцы ў тэхніцы al secco. Аўтар невядомы. На фрэсцы намаляваны Петрас, епіскап Фараса ў 974–997 гадахB. Mierzejewska, Biskup Petros ze świętym Piotrem Apostołem, у: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, с. 180–181..

Археалагічны кантэкст Праца была знойдзена ў саборы Фараса на тэрыторыі старажытнай Нубіі (сучасны Судан), з 1964 года знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пасля правядзення рэстаўрацыйных работ была выстаўлена ў VI зале Галерэі Фарас імя прафесара Казімежа Міхалоўскага.

Фрэска з'яўляецца часткай большай кампазіцыі, на якой прысутнічаюць таксама макурыйскі кароль Георгій II і Святая Марыя і немаўлём, была напісана на заходняй сцяне капліцы, якая знаходзіцца ў паўднёвым нефе сабора. Партрэт епіскапа размяшчаўся справа ад партрэта караля. Выява двух вярхоўных іерархаў разам са святымі заступнікамі паказвала на звышнатуральнае паходжанне ўлады вяльможаў і сімвалізавала адзінства духоўнай і свецкай уладыB. Mierzejewska, Król Georgios II z Matką Boską z Dzieciątkiem, у: Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, с. 182..

Фрэска была створана пры жыцці епіскапа Петраса, на што паказвае грэчаскі надпіс з пажаданнямі многіх гадоў [жыцця]. Карціна з'яўляецца адной з самых прыгожых выяваў нубійскіх вяльможаў ў саборы ў Фарасе і адным з шасці партрэтаў епіскапаў Фараса, якія лепш за ўсё захавалісяT. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 176..

Апісанне Цемнаскуры епіскап намаляваны ў прызначанай для здзяйснення літургіі вопратцы, элементам якой была вузкая, белая сурвэтка (encheiron), наматаная вакол паказальнага пальца правай рукі. Ён паказвае ёю на Евангелле, якое трымае ў левай руцэ.

Петрас апрануты ў доўгі, белы адзежу стыхар з зялёнымі вертыкальнымі палоскамі. Яго жоўтая фелонь у форме падоўжанага эліпса, ўпрыгожана ўзорам у выглядзе чырвонай сеткі і каштоўнымі камянямі, ушытымі ў тканіну. Краі арната аздобленыя стужкай з зялёнымі і чырвонымі каштоўнымі камянямі. Епітрахіль ўпрыгожана чырвонымі прастакутнікамі і жоўтымі коламі з зялёным контурамT. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 178.. Белы aмафор, які сімвалізуе годнасць епіскапа, ўпрыгожаны малюнкам з паслядоўных колаў і прастакутнікаўT. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 182.. Галава іерарха абгорнута цюрбанам, характэрным для копцкай царквы, што можа сведчыць аб тым, што Петрас быў монафізітамT. Gołgowski, Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 186–188..

За спіной епіскапа стаіць святы апостал Пётр у кароне, якая з'яўляецца сімвалам пакутніцтва. Абедзве рукі святога пакладзены на плечы епіскапа. Гэтая пастава, распаўсюджаная ў нубійскім жывапісе той эпохі, азначае абарону і заступніцтваM. Martens-Czarnecka, Malowidła z Dongoli, у: M. Martens-Czarnecka, S. Jakobielski, Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem, s. 35. і паказвае на звышнатуральную прыроду духоўнай улады епіскапа.

Вакол галавы святога Пятра знаходзіцца напісаны чорнай фарбай грэчаскі надпіс наступнага зместу: Святы апостал Пётр пакутнік крыжа абба Петрас епіскап і мітрапаліт Пахораса [хай жыве] шмат гадоў.

Літаратура Galeria Faras im. Profesora Kazimierza Michałowskiego. Przewodnik, рэд. B. Mierzejewska, Warszawa 2014. ISBN 978-83-7100-916-7. Gołgowski T., Z problematyki ikonografii biskupów Pachoras, „Rocznik Muzeum Narodowego w Warszawie”, 11 (1967), с. 175–191. Martens-Czarnecka M., Jakobielski S., Polskie wykopaliska w Starej Dongoli. 45 lat współpracy archeologicznej z Sudanem, Warszawa 2006. Mierzejewska B., Malowidło ścienne - Biskup Petros pod opieką Św. Piotra, Muzeum Narodowe w Warszawie.

Катэгорыя:Нубія Катэгорыя:Фрэскі паводле алфавіта Катэгорыя:Экспанаты Нацыянальнага музея ў Варшаве