Партрэт мастака М. Філіповіча — карціна беларускага мастака Міхаіла Станюты (1881—1974), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску.
Апісанне На карціне Міхаіл Станюта адлюстраваў свайго сябра, мастака Міхася Мацвеевіча Філіповіча (1896—1947), аднаго з самых яркіх беларускіх жывапісцаў 1920-х гадоў.
У партрэце Станюта імкнецца захаваць і перадаць гледачу вобраз у першую чаргу беларуса, з характэрнай прыроднай мяккасцю, непасрэднасцю, даверлівасцю, смутным спакоем, у выніку чаго атрымалася глыбока псіхалагічны твор. Праца стрыманая па жывапісным і кампазіцыйным рашэнні: глухі фон, плоскаснасць малюнка, спакойны каларыт. Стэфанія Станюта ўспаміналаМіхась Пятровіч Станюта :
Катэгорыя:Карціны Міхаіла Станюты Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Міхаіл Філіповіч