Мімікрыя Вавілава — форма мімікрыі раслін, пры якой дзікарослыя расліны набываюць адну ці некалькі характарыстык сельскагаспадарчых культур праз пакаленні штучнага адборуPasteur, Georges (1982). «A classificatory review of mimicry systems». Annual Review of Ecology and Systematics 13: 169—199.. З'ява названа ў гонар Мікалая Іванавіча Вавілава, выбітнага расійскага і савецкага вучонага-генетыка, батаніка, селекцыянера, які вызначыў цэнтры паходжання культурных раслінVavilov, N. I. (1951) The origin, variation, immunity and breeding of cultivated plants. (Translation by K. S. Chester) Chronica Botanica 13:1-366..
Мімікрыя Вавілава з'яўляецца прыкладам несвядомага штучнага адбору — чалавек несвядома адбірае (уручную або пры дапамозе сартавальных машын) формы пустазельных раслін, больш блізкія да культурных па памеры і форме насення, часу паспявання і распаўсюджвае іх. Дадзеная мімікрыя ўзнікае насуперак мэтам сельскай гаспадаркі. Падобным чынам развіваецца ўстойлівасць да антыбіётыкаў і гербіцыдаў. Існуе верагоднасць, што, пераняўшы некаторую колькасць карысных якасцяў культурных раслін, пустазельная расліна можа ў выніку стаць культурнай. Такія віды будуць другаснымі сельскагаспадарчымі культурамі. Верагодна, менавіта дзякуючы такому адборы ўвайшлі ў культуру жыта і авёс — пустазелле, якое засмечвала пасевы пшаніцы.
Катэгорыя:Мімікрыя Катэгорыя:Сельская гаспадарка