Дзеці славы () — венгерскі фільм пра венгерскае паўстанне 1956 года ды матч «Кроў у басейне».
Сюжэт Ідзе 1956 год. У центры сюжэту Каралі Сабо — капітан алімпійскай зборнай Венгрыі па водным пола. Ягоная кар’ера паспяхова развіваецца: ён упадабанец як шараговых заўзятараў, так і высокапастаўленых чыноўнікаў. Наперадзе ў яго бясхмарная будучыня, слава, увага дзяўчат. Але ўсё мяняецца за адзін дзень. Каханне, рэвалюцыя, танкі на вуліцах Будапешта, целы расстраляных — усё гэта штурхае маладога спартоўца ў вір паўстання. Фільм распавядае пра гістарычныя падзеі, звязаныя з венгерскім паўстаннем 1956 года, а таксама нагадвае пра знакаміты «крывавы» паўфінал па водным пола паміж зборнымі СССР і Венгрыі на алімпіядзе ў Мельбурне.
Пракат Фільм з'явіўся ў кінатэатрах Венгрыі 23 кастрычніка 2006 года 50-й гадавіны рэвалюцыі. 29 кастрычніка 2006 года быў паказаны ў Белым доме для прэзідэнта Джорджа Буша.
Пераклад на беларускую мову Фільм дубляваны па-беларуску тэлеканалам Белсат. Прэм’ера на тэлеканале Белсат адбылася 24 чэрвеня 2012 г. у 22:00.
Спасылкі Афіцыйны сайт «Дзеці славы». Трэйлер
Катэгорыя:Фільмы Венгрыі 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Венгрыі Катэгорыя:Фільмы пра Алімпійскія гульні