Соўка звычайная зерневая (Apamea sordens) — матылёк сямейства совак, шкоднік шматгадовых траў.

Апісанне

Размах крылаў ад 36 да 42 мм. Пярэднія крылы карычневыя з невыразнай паласой. Заднія крылы бурыя, цямней да краю, з прыкметнымі цёмнымі жылкамі. У маі і чэрвені па начах ляціць на святло. У мяккім клімаце лічынкі зімуюць, харчуюцца на працягу ўсяго года.

Арэал Распаўсюджаная ў Заходняй Еўропе, Паўночнай Манголіі, Карэі, Заходнім Кітаі, Японіі, Паўночнай Амерыцы, Сярэдняй Азіі, Прыбалтыцы, Беларусі, Малдавіі, Закаўказзі, на Украіне (часцей у лесастэпавай зоне), у стэпавай і лесастэпавай зонах Казахстана. У Расіі распаўсюджана на Каўказе, Алтаі, Далёкім Усходзе, у стэпавай і лесастэпавай зонах Сібіры (да Далёкага Усходу), на Сахаліне, значная колькасць і шкоднаснасць адзначаецца ў лесастэпавай зоне еўрапейскай часткі Расіі (акрамя поўначы).

Шкод для сельскай гаспадаркі

Вусені харчуюцца рознымі травамі (Leymus juncens, жытняком), у тым ліку наносяць шкоду шматлікім важным збожжавым культурам: пшаніцы, жыту, ячменю, аўсу; пашкоджваюць зерне і лісце пачаткаў кукурузы.

Літаратура Беляев И. М. Вредители зерновых культур. — М.: Колос, 1974. С. 123-12. Григорьева Т. Г. Зерновые совки и борьба с ними. — М.-Л.: Сельхозгиз, 1958. — 56 с. Ключко З. Ф. Семейство совки, или ночницы, — Noctuidae. / Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений членистоногие. Т. 2. — Киев: Урожай, 1974. — С. 361—408. Поспелов С. М. Совки, вредящие сельскохозяйственным растениям на Северо-Западе РСФСР. Автореф. дисс. … докт. биол. наук. — Л.- Пушкин, 1975. — 43 с. Поспелов С. М. Совки- вредители сельскохозяйственных культур. — М.: Агропромиздат, 1989. — 112 с. Сухарева И. Л. Сем. Noctuidae — совки. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 3, ч.2. Чешуекрылые. — СПб.: Наука, 1999. — С. 332—378 Шек Г. Ж. Зерновые совки. / Защита растений, 1976, № 3. С. 48—49. Павлов И. Ф. Защита полевых культур от вредителей. — М.: Россельхозиздат, 1983. — 224 с.

Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Земляныя соўкі