Загно́ек — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 2 км на поўнач ад горада Браслаў, за 0,3 км на паўночны ўсход ад возера Бярэжа, у басейне ракі Друйка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Плошча паверхні 0,01 км². Даўжыня 0,17 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.

Схілы катлавіны не выражаны, пад лугам. Вакол возера забалочаная пойма. Упадае канава, выцякае ручай у возера Бярэжа. Зарастае.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Браслаўская група азёр