Ласла Ковач (, , , Венгрыя, — , , ЗША) — амерыканскі кінааператар венгерскага паходжання, які аказаў вялікі ўплыў на развіццё новай хвалі амерыканскага кінематографа. Самымі вядомымі працамі з’яўляюцца фільмы «Бестурботны яздок» і «Пяць лёгкіх п'ес». Ковач быў ганараваны шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку ад Амерыканскага таварыства кінааператараў ().
Біяграфія Нарадзіўся ў Cece, Венгрыя. Ковач вывучаў кіно ў Акадэміі драмы і кіно ў Будапешце з 1952 па 1956 год. Разам са сваім аднакурснікам Вілмашам Жыгмандам Ковач таемна штодня здымаў развіццё Венгерскага паўстання 1956 года на чорна-белую 35-мм плёнку, выкарыстоўваючы камеры Arriflex, запазычаныя са школыBob Fisher, «Laszlo Kovacs, ASC… It's a Wonderful Life» , ICG Magazine, International Cinematographers Guild, December 1998. У лістападзе таго ж года яны кантрабандай вывезлі 9100 м плёнкі ў Аўстрыю, потым, у сакавіку 1957 года, пераехалі ў ЗША, каб прадаць гэту плёнку. Але да таго часу паўстанне ўжо не лічылася годным увагі прэсы. Толькі ў 1961 годзе яго кадры былі паказаны ў тэлевізійнай сетцы CBS, у дакументальным фільме Уолтэра Кронкайта.
Ковач пасяліўся ў Злучаных Штатах, натуралізаваўся, атрымаўшы грамадзянства ў 1963 годзе. Ён змяніў некалькі месцаў працы, быў кур’ерам, разносчыкам кляновага сіропу, займаўся друкам мікрастужак у страхавым офісе, перш чым зрабіў некалькі небюджэтных і малабюджэтных фільмаў з Вілмашам Жыгмандам, у тым ліку «Неверагодна дзіўныя стварэнні, якія перасталі жыць і ператварыліся ў зомбі»Ray Zone, New Wave King: The Cinematography of Laszlo Kovacs, ASC, ASC Holding Corp (2002), pp. 9-11, ISBN 0-935578-19-6.
Спасылкі