Басітхан ібн Західхан Шашы (, , — ) — узбекскі вучоны-энцыклапедыст, лекар, мастак, , выдавец і паэтБаситхан ибн Захидхан Шаши (1878—1959) — первый переводчик на узбекский трудов ибн Сины .
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і лекара, з сямігадовага ўзросту бацька выхоўваў Басітхана ў духу павагі да медыцыны. Будучы навуковец атрымаў адукацыю ў Ташкенцкім , затым пераехаў у Бухару, дзе вучыўся ў медрэсэ Міры Араб.
Навуковая дзейнасць и творчасць
Басітхан перакладаў кнігі на арабскай і персідскай мовах, прысвечаныя розным галінам навукі. У 1942 годзе ён ажыццявіў першы пераклад на ўзбекскую мову фундаментальнай працы Абу Алі ібн Сіны «» і напісаў каментары да яго. Дадзены каментаваны пераклад, вядомы пад назвай «Пашыраны канон» («Канун ал-мабсут») быў выдадзены ў 2003—2004 гадах у Ташкенце. Выданне было сустрэта з вялікай цікавасцю з боку лекараў і даследчыкаў.
У 1950 годзе па даручэнні кіраўніцтва Шашы стварыў два творы па медыцыне («Карысныя якасці лекаў і ежы» і «Назва лекаў і хвароб»), якія сталі падручнікамі для студэнтаў вышэйшых медыцынскіх навучальных устаноў.
Ён стварыў таксама такія працы як «Энцыклапедычны слоўнік па медыцыне», «Кніга аб некаторых функцыях геаметрыі», «Уводзіны ў навуку аб падзеле спадчыны», «Карысныя парады мусульманам», «Крыніца асветы», «Злодзей і суддзя», «Ісціны сакрэтаў», «Свяцільня прамянёў», «Значэнне імёнаў».
Басітхан ібн Західхан Шашы пакінуў значны след у гісторыі культуры народаў Цэнтральнай Азіі. Працы вучонага з’яўляюцца важнай крыніцай для даследчыкаў, якія цікавяцца спадчынай ібн Сіны, якія прыязджаюць у Ташкент з усяго свету для вывучэння яго прац.
Катэгорыя:Энцыклапедысты Катэгорыя:Медыкі Узбекістана Катэгорыя:Мастакі Узбекістана Катэгорыя:Выдаўцы Узбекістана Катэгорыя:Паэты Узбекістана Катэгорыя:Узбекскамоўныя паэты