Ашу́ркава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўднёвы захад ад горада Полацк, каля вёскі Антонавічы, у басейне ракі Нача.

Плошча паверхні 0,04 км². Даўжыня 0,42 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.

Размешчана сярод балота. Зарастае, значна змялела. На поўначы злучана з сеткай меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны) Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна