Адукацыя ( — выхаванне) — працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у навучальных установах або самаадукацыяй.БелСЭ, Т.1, С.132.Юрыдычныя вызначэнні адукацыі могуць быць болей падрабязнымі, і адрознівацца ў розных нацыянальных заканадаўствах. У больш шырокім плане адукацыя — гэта культурна-адукацыйная прастора, якая ахоплівае сям’ю, разнастайныя навучальна-выхаваўчыя і пазашкольныя ўстановы, нефармальную адукацыю, сацыяльна-педагагічную інфармаструктуру, адукацыйныя працэсы на вытворчасці і ў грамадска-культурным жыцці, самаадукацыі і інш., дзе ўзнаўляецца і ўдасканальваецца інтэлектуальна-творчы і прафесійна-кваліфікацыйны патэнцыял народа.

У залежнасці ад характару падрыхтоўкі чалавека да жыцця і працы адрозніваюць агульную адукацыю і спецыяльную адукацыю; у залежнасці ад аб’ёму — пачатковую, сярэднюю і вышэйшую (толькі спецыяльная); паводле адносін да царквы (уплыву царквы) — свецкая і канфесійная. Падраздзяленні адукацыі адрозніваюцца ў розных адукацыйных сістэмах.

Узровень агульнай і адмысловай адукацыі абумаўляецца патрабаваннямі вытворчасці, станам навукі, тэхнікі і культуры, а таксама грамадскімі адносінамі. Адукацыя — сацыяльны інстытут, які выконвае функцыі падрыхтоўкі і ўключэнні індывіда ў розныя сферы жыццядзейнасці грамадства, прылучэнні яго да культуры.

Беларуская нацыянальная сістэма адукацыі ўключае агульную, прафесійную адукацыю, сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю і самавыхаванне. У залежнасці ад аб’ёму і тэрмінаў навучання адрозніваюць агульную адукацыю (пачатковы, базавы і сярэдні ўзроўні), прафесійную адукацыю (дапрафесійная арыентацыя, адбор, сярэдняя прафесійная падрыхтоўка), вышэйшую адукацыю (падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін навукі, тэхнікі і культуры) і адукацыю дарослых (паслядыпломная адукацыя). Паводле формы навучання адукацыя бывае дзённая (стацыянарная), вячэрняя і завочная; паводле адносін да царквы — свецкая (незалежная ад уплыву царквы) і канфесійная, якую кантралюе царква. Змест адукацыі вызначаецца станам навукі, тэхнікі, культуры, мастацтва, міжнародным і нацыянальным стандартамі, вучэбнымі планамі і праграмамі.

Філасофія адукацыі Iдэя якаснай адукацыі, якая развівае чалавека і грамадства, зыходзіць з разумення Асветы. Асвета — гэта прылучэнне чалавека да свядомага саўдзелу ў сваім жыцці — прыняцце маральнасці чалавечай прыроды.

Адукацыя пачынаецца з азначэння сябе: я — ёсць Чалавек Разумны. Мая разумная прырода патрабуе адукацыі і культуры, без чаго годнае жыццё немагчыма. Адукацыя — сістэма спазнання ісціны аб міры і жыцці, заснаваная на дыялогу вучня і настаўнікі.

Падыходы да адукацыі

На працягу стагоддзяў вядуцца дыскусіі аб адукацыі — чаму і як трэба вучыць людзей.

Элітарнасць або эгалітарнасць: ці трэба даваць усім аднолькавую адукацыю, або трэба рыхтаваць інтэлектуальную эліту, а астатнім даваць неабходны мінімум? Рабіць упор на практычна карысныя веды або на агульнае развіццё асобы? Ці павінна адукацыя быць спецыялізаванай або ўніверсальнай?

Адукацыя павінна спалучаць універсальнасць і спецыялізацыю, як таго патрабуе прырода інфармацыі і чалавека, які інафармацыю засвойвае. Універсальнасць дыктуецца Адзінствам прыроды міру, часткай якой з’яўляецца чалавек разумны, а спецыялізацыя — разнастайнасцю ўмоў жыцця і магчымасцяў індывіда. Элітарнасць у адукацыі падобная абмежаванасці ў мысленні, што несумесна з прыродай розуму.

«Мудры той, хто ведае не шматлікае, а патрэбнае» — Эсхіл «Не імкніся ведаць усё, каб не стаць ва ўсім невукам» — Дэмакрыт

Узроўні адукацыі Агульная адукацыя Дашкольная адукацыя Пачатковая агульная адукацыя Асноўная агульная адукацыя Сярэдняя (поўная) агульная адукацыя Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі Прафесійная адукацыя Пачатковая прафесійная адукацыя Сярэдняя прафесійная адукацыя Вышэйшая прафесійная адукацыя + Бакалаўрыят + Магістратура Паслявнузскае прафесійная адукацыя Аспірантура Дактарантура Падвышэнне кваліфікацыі Другая вышэйшая адукацыя Перападрыхтоўка

Прафесійная падрыхтоўка Дадатковая адукацыя дарослых

Галіны адукацыі Горная адукацыя Натуральна-навуковая адукацыя Хіміка тэхналагічная адукацыя Радыетэхнічная адукацыя Будаўнічая адукацыя Матэматычная адукацыя Энергетычная адукацыя Сельскагаспадарчая адукацыя Медыцынская адукацыя Гістарычная адукацыя Педагагічная адукацыя Ваенная адукацыя Юрыдычная адукацыя Эканамічная адукацыя Тэалагічная адукацыя Бізнес-адукацыя

Навуковыя кірункі ў сферы адукацыі Акмеалогія Андрагогіка Дыдактыка Дыдактычная эўрыстыка Гісторыя педагогікі Карэкцыйная педагогіка Метадалогія педагогікі Методыка навучання Педагогіка Педагагічная іннаватыка Педагагічная псіхалогія Педалогія Псіхалогія Сацыяльная педагогіка Параўнальная педагогіка Сурдапедагогіка Кіраванне адукацыяй Філасофія адукацыі

Практыка адукацыі Арганізацыя вучэбнага працэсу Педагагічныя тэхналогіі Электроннае навучанне Дыстанцыйнае навучанне Стандарт адукацыі

Гл. таксама Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

Спасылкі Сістэмы дыстанцыйнага навучання

Літаратура Александрова О. А. Образование: доступность или качество — последствия выбора // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 2. — С. 83-93. Воробьев Ю. Л. Периферийный рынок образовательных услуг: взгляд из провинции // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 62-70. Гуревич П. С. Психология элитарного образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 4. — С. 128—138. Гневашева В. А., Луков Вал. А. Тема высшего образования в новейшей российской научной литературе. Ильинский И. М. Об элитарном образовании // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 3. — С. 6-13. Кузнецова Т. Ф. Философия, философская культура и гуманитаризация высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2005. — № 1. — С. 22-28. Образование в DMOZ.ORG Плаксий С. И. Качественные параметры высшего образования // Знание. Понимание. Умение. — 2004. — № 1. — С. 19-24. Сянькевіч Г. Р. Адукацыя // С.132. Адукацыя // Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы