Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч (, в. Кальчыцы, , Мінская вобласць — ) — галоўны ўрач участковай бальніцы, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1960).

Біяграфія Нарадзілася 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Беларуска. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. Закончыла толькі 4 курса, вучобу перапыніла вайна. Вярнулася ў родныя краі.

У ліпені 1943 года была прынятая ў партызанскі атрад імя Кірава брыгады імя Фрунзе, якая дзейнічала на тэрыторыі Слуцкага раёна. У студзені 1944 года была накіравана ў атрад імя Ракасоўскага, дзе ўзначаліла санітарную службу.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе вярнулася ў свой інстытут, які паспяхова скончыла ў 1945 годзе. З 1946 года працавала загадчыкам Ляснянскай участковай бальніцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1947 года — галоўным урачом Навамышскай бальніцы гэтага ж раёнаГарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 422..

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1969 года за вялікія заслугі ў галіне аховы здароўя савецкага народа Гарбацэвіч Праскоўі Данілаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатым медалём «Серп і Молат».

Жыла ў вёсцы Новая Мыш. Памерла 9 кастрычніка 1999 года.

Узнагароджана ордэнам Леніна, Ордэнамі айчыннай вайны I і II ступеняў медалямі. Заслужаны ўрач Беларускай ССР.

Літаратура Герои Случчины. — Минск: Белта, 2005. Кузьмин М. К. Учёные-медики — Герои Социалистического Труда. — Москва, 1988. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — : БЕЛТА, 2001. — С. 421—422. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя ўрачы Беларускай ССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя