Ліпу́чка, турыца (Lappula) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом шаравата-зялёнага колеру. Лісце вузкае, простае, лінейчатае або ланцэтападобнае, чаргаванае. Кветкі дробныя, з 5 пялёсткамі, блакітныя, зрэдку белаватыя, сабраныя ў верхавінкавыя завіткі. Лісце і кветкі раслін пакрытыя жорсткім валаскамі. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, добра прычэпліваючыміся да адзежы чалавека і поўсці жывёл

Арэал Налічвае каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від (пустазелле) — .

Зноскі

Літаратура

Láppula Fabr. — Липýчка // Маевский П. Ф. Флора средней полосы европейской части России. 11-е изд. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2014. — С. 377, 379. — 635 с., ил. — ISBN 978-5-87317-958-9.

Спасылкі

Lappula V. Wolf. // Chinese Plant Names (www.eFloras.org)

Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўразіі