Parnassius charltonius — дзённы матылёк роду Parnassius сямейства Паруснікі (Papilionidae).
Этымалогія назвы Відавая назва была дадзена ў гонар маёра брытанскага корпуса Х. Чарльтана, які лавіў насякомых у паўночнай Індыі, калекцыянера матылькоўДарвінаўскі музей — Экспазіцыя музея — Апалон Чарлтона .
Апісанне
Размах крылаў матылька 75-80 мм. Афарбоўка крылаў жаўтлява-белая, з шэрым малюнкам на пярэдніх крылах. Пярэднія крылы па сваім вонкавым краі напаўпразрыстыя. Заднія крылы з вочкавымі плямамі чырвонага і сіняватага колераў па вонкавым краіКаабак Л. В., Сочивко А. В. «Матылькі свету» -М.: Аванта+, 2003 ISBN 5-94623-008-5.
Арэал Афганістан, Кыргызстан, Заходні Узбекістан, Таджыкістан, Пакістан, Паўночная Індыя (штат Джаму і Кашмір, Хімачал-Прадэш і Утаракханд), Тыбет і Кітай. Сустракаецца на добра асветленых сонцам горных камяністых схілах на вышынях 3000-4200 метраў над узроўнем мораTuzov et al. . У паўночна-заходніх Гімалаях сустракаецца на вышынях да 5000 метраў.
Біялогія За год развіваецца адно пакаленне. Лёт матылькоў адзначаецца з сярэдзіны ліпеня па верасеньTuzov et al. , у некаторых папуляцыях лёт адбываецца толькі ў цотныя гадыTuzov et al. . Матылі вядуць выключна дзённы лад жыцця і актыўныя толькі ў сонечнае надвор'е. Маючы патрэбу ў дадатковым харчаванні, яны ахвотна наведваюць квітнеючыя расліны, у прыватнасці роду ЧартапалохTuzov et al. .
Размнажэнне Самкі пасля спарвання нясуць на сабе жорсткі хітынавы прыдатак на ніжнім баку брушка — сфрагіс (лац. — пячаць, пломба), які стварае самец падчас спарвання. Прызначэнне сфрагіса — выключэнне паўторнага апладнення самкі іншымі самцамі. У пахмурнае надвор'е маладыя вусені ўтвараюць навалы. Дарослы вусень жыве адзінкава. Актыўны толькі ў сонечнае надвор'е, а ў пахмурныя дні хаваецца пад камянямі. Звычайна зімуюць вусені. Яны развіваюцца на раслінах роду Corydalis — Corydalis gortschakovi і Corydalis strictaTuzov et al. . Вусені акукляюцца пад камянямі або ў ліставай падсцілцы ля кусцікаў кармавых раслін. Кукалка тоўстая, круглявая.
Падвіды
Апісаныя формы і падвідыParnassius of The World -.: Parnassius charltonius subsp. aenigma Dubatolov et Milko, 2003 Parnassius charltonius subsp. amabilis Bryk & Eisner, 1932 Parnassius charltonius subsp.anjuta Ju Ju Stshetkin & Kaabak, 1985 Parnassius charltonius subsp. basharianus Eisner, 1969 Parnassius charltonius var. bryki Haude, 1912 Parnassius charltonius var. chrysopicta Bryk, 1932 Parnassius charltonius subsp. corporaali Bryk, 1935 Parnassius charltonius subsp. deckerti Verity, 1879 Parnassius charltonius var. ducalis Boullet & Le Cerf, 1912 Parnassius charltonius subsp. eisnerianus Bryk, 1931 Parnassius charltonius subsp. ella Bryk, 1932 Parnassius charltonius subsp. flaugeri Eisner, 1978 Parnassius charltonius subsp. gehleni Eisner, 1932 Parnassius charltonius subsp. kabiri Eisner & Naumann, 1980 Parnassius charltonius subsp. kathae-Ruthae, Bryk, 1927 Parnassius charltonius subsp. mistericus Kaabak & LV Sotshivko & A V Titov, 1996 Parnassius charltonius subsp. naimus Eisner & Naumann, 1980 Parnassius charltonius subsp. nuristanus Eisner & Naumann, 1980 Parnassius charltonius subsp. otto Bryk & Eisner, 1932 Parnassius charltonius subsp. robertjan Eisner, 1959 Parnassius charltonius subsp. romanovi Grumm-Grshimaïlo, 1885 Parnassius charltonius subsp. sakai Eisner, 1978 Parnassius charltonius subsp. serenissimus Bryk, 1932 Parnassius charltonius var. princeps Honrath, 1888 Parnassius charltonius subsp. vaporosus Avinov, 1913 Parnassius charltonius subsp. voigti Bang-Haas, 1927 Parnassius charltonius subsp. wernickei Kotzsch, 1936
Катэгорыя:Насякомыя Азіі