Anas formosa — птушка сямейства качыных.
Агульная характарыстыка Качар гэтага віду мае цёмную галаву з малюнкам з камбінацыяй чорнага, жоўтага і зялёнага колераў. Чорна-белыя пёры на лапатках серпападобна загнутыя. У вадзе сядзіць глыбока, лётае высока, але вельмі хутка. Маса дарослай птушкі 500—600 г
Распаўсюджванне Гняздуецца ў Паўночнай Азіі ад Таймыра да Ахоцкага мора. Як мяркуецца, існуе гняздоўе птушак і на Сахаліне. З-за рэзкага скарачэння колькасці віду ў цяперашні час гнездаванне гэтай качкі ў межах арэала стала разарваным і нерэгулярным. Зімаваў раней у Японіі, аднак цяпер асноўная частка птушак ляціць у Паўднёвую Карэю.
Лад жыцця Від аддае перавагу дробным азёрам і густа зарослым вадаёмам.
Размнажэнне Гнёзды будуе каля кустоў і дрэў. У кладцы да 10 яек.
Літаратура Красная книга РФ М.: АСТ 2001 Жизнь животных т.6 Птицы М.: Просвещение 1986
Спасылкі Позвоночные животные России: Клоктун
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе Катэгорыя:Птушкі Азіі
