Анцінея Рыгораўна Мурашка (, вёска Кірава, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 студзеня 2011) — беларускі мовазнавец, кандыдат філалагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971).
Біяграфія
Бацька — Рыгор Мурашка, маці Соф’я (Саламея). У 1927 годзе сям’я пераехала ў Менск. Тут скончыла 9 класаў сярэдняй школы. На пачатку вайны разам з піянерскім лагерам, які знаходзіўся ў Ратамцы, была эвакуіравана ў Хвалынск у Саратаўскай вобласці. Жыла ў дзіцячым доме, тут скончыла 10 клас, працавала выхавацелькай у дзіцячым інтэрнаце саюза пісьменнікаў у Чыстапалі ў Татарстане. У 1948 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1950 года супрацоўнік Інстытута мовазнаўства АН БССР, з 1963 па 1993 год дацэнт кафедры рускай мовы БДУ. Два гады (1978—1980) узначальвала кафедру рускай мовы для замежных студэнтаў. Выкладала рускую мову за мяжой, у Польшчы (1971—1973), на Кубе (1982—1984).
Навуковая дзейнасць Даследчык беларускай дыялекталогіі, пытанняў узаемадзеяння народных гаворак з літаратурнай мовай, беларускай мовы з суседнімі славянскімі і неславянскімі мовамі. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Формы прыметнікаў у беларускіх гаворках» (1958), апублікавала артыкулы «Формы меснага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду ў беларускіх гаворках», «Ступені параўнання якасных прыметнікаў» і інш. Даследавала, у прыватнасці, метэаралагічную лексіку. Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (ч. 1-2, 1963), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), атласа «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак» (1969), «Сучаснай рускай мовы» (ч. 1-2, 1981).
Сям’я Маці перажыла вайну. Муж — Барыс Сцяпанавіч Лапаў, мовазнавец (1925—1967). Дзеці — Таццяна і Алена.
Гл. таксама Ганна Уладзіміраўна Арашонкава Мікалай Васілевіч Бірыла Ніна Трафімаўна Вайтовіч Іосіф Мартынавіч Гайдукевіч Аляксей Пятровіч Груца Аляксандр Антонавіч Крывіцкі Яўгенія Міхайлаўна Рамановіч Кандрат Крапіва Юзэфа Фларыянаўна Мацкевіч
Літаратура
І. К. Германовіч. Анцінея Рыгораўна Мурашка (Да 60-годдзя з дня нараджэння) / Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 4. — 1984. — № 3. — С. 63.
Спасылкі
Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дыялектолагі