Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Рэчыца Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 годзе з цэглыНГАБ у г. Гродна, ф. 97, воп.1, спр. 17; ф. 31, воп.3, спр. 366; воп. 1, спр. 21..

Архітэктура Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У сілуэце дамінуе шацёр трох’яруснай званіцы (2 васьмерыкі на чацверыку). Праз шырокую трапезную яна злучана з кубападобным аб’ёмам храма, чатырохсхільны дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Галоўны ўваход вырашаны вялікім і глыбокім арачным парталам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах, крапаваны шырокімі вуглавымі лапаткамі. Паўкруглая апсіда вылучана драўляным іканастасам.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы паводле алфавіта Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Камянецкага раёна Катэгорыя:Рэчыца (Камянецкі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1873 годзе Катэгорыя:1873 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі