Азербайджа́н, Іра́нскі Азербайджа́н або Паўднёвы Азербайджа́н (, گونئی آذربایجان; азерб. Cənubi Azərbaycan, Güney Azərbaycan) — гісторыка-геаграфічная вобласць на паўночным захадзе Ірана, на ўсход ад возера УрміяЭнцыклапедыя Іраніка. Артыкул: Azerbaijan: , прыкладна адпавядае тэрыторыі трох сучасных іранскіх правінцый Ардэбіль, Усходні Азербайджан і Заходні Азербайджан<ref name="Britannica">Encyclopaedia Britannica. Azerbaijan (region, Iran) : </ref>. Правінцыя Зенджан, хоць і не з’яўляецца адміністрацыйнай часткай Іранскага Азербайджана, аднак з пункту гледжання культуры лічыцца яго ўсходняй мяжой з прычыны перавагі азербайджанскага насельніцтваTouraj Atabaki. Azerbaijan: Ethnicity and the Struggle for Power in Iran. — I.B.Tauris, 2000 — p. 112.
Назва
Назва «Азербайджан» () з’яўляецца арабізаванай формай ад класічнага ), які ўзыходзіць да (Atrpatakan; пар. , , візант. , сірыйск. Aδorbāyγān. Яно адносіцца да той катэгорыі харонімаў (і адпаведна этнонімаў), якія ўзыходзяць да імя меркаванага правадыра ці продка-эпаніма, у гэтым выпадку — да імя апошняга ахеменідскага сатрапа Мідыі Атрапата (Āturpāt), упершыню ў 320 годзе да н.э., пасля смерці Аляксандра Македонскага, які абвясціў сябе царом яе паўночнай часткі і стаў заснавальнікам незалежнага царства Малой Мідыі, ці АтрапатэныЭнцыклапедыя Іраніка. AZERBAIJAN. Pre-Islamic History. Тэрмін Āturpātākān утвораны з дапамогай сярэднеперсідскага патранімічнага суфікса -akān ад імя Āturpāt < стар.-іран. *Āturpāta (літар. «абаронены (святым) агнём»)Асатрян Г. С. Заметки об азари — исчезнувшем языке Азарбайджана.
У акадэмічнайThe Turks in World History // Carter Vaughn Findley Professor of History Ohio State University, Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта. навуковай літаратуры ў дачыненні да Іранскага Азербайджана таксама выкарыстоўваецца абазначэнне «Паўднёвы Азербайджан»
Агульныя звесткі
Іранскі Азербайджан займае значна большую тэрыторыю, чым каўказскі Азербайджан . Тэрыторыя — 104 497 км²James Minahan. Encyclopedia of the stateless nations. 4. S — Z. — Greenwood Publishing Group, 2002 — p. 1765 — ISBN 978-0-313-32384-3, насельніцтва — каля 7,7 млн (2006: Заходні Азербайджан — 2 873 459, Усходні Азербайджан — 3 603 456, Ардэбіль — 1 228 155 чалавек)http://www.sci.org.ir/portal/faces/public/sci_en . Асноўнае насельніцтва — азербайджанцы. Паводле даных на 2002 год азербайджанцы складаюць 72 % агульнага насельніцтва вобласці, 20 % — курды, 6 % — персы, 2 % — іншыя народнасці. Тэрыторыя кампактнага пражывання азербайджанцаў уключае таксама амаль усю правінцыю Зенджан на поўдзень ад Іранскага Азербайджана. Курды пражываюць галоўным чынам у правінцыі Заходні Азербайджан, акрамя абласцей, якія непасрэдна прылягаюць да возера Урмія — там жывуць азербайджанцы, як і ў астатніх правінцыях рэгіёна. У Тэбрызе пражывае невялікая колькасць армян, існуе армянская абшчына горада. Каля заходняга ўзбярэжжа возера Урмія пражывае каля 20 тысяч асірыйцаўIran: Country Study Guide. World country study guide library, Volume 78. — Int’l Business Publications, 2005 — p.156 — ISBN 978-0-7397-1476-8.
Галоўныя гарады — Тэбрыз, Урмія, Ардэбіль, Мехабад, Марага, Хой і Мерэнд.
Геаграфія Іранскі Азербайджан займае шырокую тэрыторыю на паўночным захадзе Ірана. На поўначы вобласць мяжуе з Азербайджанскай Рэспублікай і Арменіяй, на захадзе з Іракам і Турцыяй, на ўсходзе і поўдні з іранскімі правінцыямі Гілян, Зенджан і Курдыстан. Большую частку тэрыторыі вобласці займаюць горы, якія з’яўляюцца часткай Армянскага нагор’я і размешчаныя паміж Талышскімі гарамі на ўсходзе і Курдыстанскімі гарамі на захадзеЭнцыклапедыя Кальера. Артыкул «Иран», раздзел: ПРИРОДА — Г. ЭЛЬБУРС . Усходняя частка Загроскіх гор праходзіць з поўначы на поўдзень па тэрыторыі Іранскага Азербайджана. У выніку шматвекавых тэктанічных працэсаў утварылася некалькі міжгорных катлавін, сярод якіх упадзіна Урмія з аднайменным салёным возерам, упадзіна Хой-Мерэнд і даліна ракі Карасу паміж гарадамі Ардэбіль і Ахар. Да найбольш буйных хрыбтоў належаць Мішудаг і Карадаг, якія аблямоўваюць даліну ракі Аракс, і далей на поўдзень — Себелан і Базкуш. Вулканічная актыўнасць звязана з разрыўнымі тэктанічнымі рухамі, галоўным чынам у раёне магутных вулканаў Херэмдаг (3710 м) і Себелан (4812 м).
На тэрыторыі вобласці працякае 17 рэк, галоўныя з якіх рака Аракс з прытокам Карасу на поўначы і рака Гезел Узан з прытокамі Гарангу і Айдыгюмюш на ўсходзе, а таксама размешчаны два возеры — Урмія і Акгёль.
Клімат кантынентальны, на паўночным усходзе вобласці субтрапічны, гарачае і сухое лета чаргуецца з халоднымі, снежнымі зімамі. У адрозненне ад большай часткі тэрыторыі Ірана, якая мае недастатковае ўвільгатненне, горныя вобласці Іранскага Азербайджана складаюць выключэнне, сярэднегадавая норма ападкаў складае ў сярэднім ад 300 да 900 мм. Азербайджан, такім чынам, з’яўляецца адным з нешматлікіх рэгіёнаў у Іране, у якім назіраецца дастатковая колькасць ападкаў, што дазваляе займацца земляробствам без выкарыстання штучнага арашэння.
Гісторыя
Старажытная гісторыя
У першай палове I тысячагоддзі да н.э. на поўдзень і паўднёвы ўсход ад возера Урмія існавала дзяржава Мана, пра якую вядома вельмі мала, таму што яна дрэнна даследавана археалагічна, а пісьмовых помнікаў ад манеяў не захавалася. У VII ст. да н.э. гэтыя тэрыторыі заваёўваюцца мідыйцамі і іранізуюцца. У складзе Мідыі і пазней Ахеменідскай імперыі тэрыторыя Маны часта называлася Малой Мідыяй. У пачатку IV ст. да н.э., пасля падзення Ахеменідскай імперыі і нашэсця Аляксандра Македонскага, у паўночнай частцы Мідыі было створана незалежнае царства Мідыя Атрапатэна (перс. Мад-і-Атурпаткан, Мідыя Атрапатава) ці проста Атрапатэна, дзе валадарыў апошні ахеменідскі сатрап Мідыі, Атрапат (Атурпатак)Гуго Винклер, Карл Нибур, Генрих Шурц. История человечества. Всемирная история. Западная Азия и Африка. Перевод В. Бартольда. — С-Пб:1903. — стр. 250.:.
У пачатку н.э. дынастыя Атрапата згасла, і Атрапатэна ўвайшла ў склад Парфянскага царства, затым Сасанідскай імперыі, прычым царом Атрапатэны прызначаўся звычайна спадчыннік прастола.
Пры гэтым, у часы існавання Вялікай Арменіі частка тэрыторыі на захад ад Урміі (частка Васпуракана), а таксама тэрыторыі да Каспійскага мора (Пайтакаран) уваходзілі ў склад гэтай дзяржавы.
Ісламская эпоха
У 816—837 гадах Азербайджан становіцца арэнай масавага анты-арабскага паўстання хурамітаў пад правадырствам Бабека.
У канцы IX стагоддзя ўзнікае эмірат Саджыдаў са сталіцай у Тэбрызе.
У сярэдзіне XI стагоддзя на тэрыторыю Азербайджана ўрываюцца плямёны цюркаў-агузаў — сельджукі, якія ў 1054 падпарадкавалі, а ў 1070 далучылі Азербайджан да сваёй імперыі. Гэта было першае масіраванае ўварванне цюркаў у вобласць, якая датуль была цалкам іранамоўнай і размаўляла на мове азеры — спадчыніцы мідыйскай мовы. Цюркскія качэўнікі вялікімі масамі абгрунтаваліся на пашах Азербайджана, пасля чаго пачалася цюркізацыя мясцовага іранскага (азерыйскага) насельніцтва, з асіміляцыі якога цюркамі да канца XV стагоддзя сфарміравалася азербайджанская народнасцьИстория Востока. В 6 т. Т. 2. Восток в средние века. Глава V. — : «Восточная литература», 2002. — ISBN 5-02-017711-3.
З распадам імперыі Сельджукідаў Азербайджанам кіруюць так званыя «атабекі» з дынастыі Ільдэгізідаў, васальных сельджукскаму султану. Гэта эпоха (XII стагоддзе) была часам культурнага росквіту. Заступніцтвам Ільдэгізідаў карыстаўся класік персідскай паэзііЭнцыклапедыя БрытанікаЭСБЭ паэт Нізамі Гянджэві, які жыў у суседнім Аране, у Гянджы.
На мяжы 1220—1221 гадах у Азербайджан упершыню ўрываюцца манголы пад правадырствам Джэбэ і Субутая, якія спустошылі яго. У 1225 годзе апошні харэзмшах Джэлал ад-Дзін захоплівае Тэбрыз, такім чынам паклаўшы канец існаванню Дзяржавы Ільдэгізідаў; але ў 1231 годзе яго выганяюць адтуль манголы.
Пры распадзе Мангольскай імперыі Азербайджан разам з усім Іранам дастаўся Хулагу-хану і яго нашчадкам.
З распадам дзяржавы Хулагуідаў, у сярэдзіне XIV стагоддзеа, Азербайджан уваходзіць у склад дзяржавы Джалаірыдаў (правадыроў мангольскага племя джалаір), якія зрабілі сваёй сталіцай Тэбрыз. У канцы таго ж стагоддзя Джалаірыдаў выганяе Цімур.
Пасля смерці Цімура Азербайджан перайшоў да яго сына Міран-шаха, які, аднак, неўзабаве загінуў у 1408 годзе ў барацьбе з джалаірыдам Ахмадам і яго саюзнікам цюркам Кара-Юсуфам (Кара-Каюнлу); дзяржава Джалаірыдаў была адноўлена, але ўжо праз год Кара-Юсуф забівае Ахмеда Джалаіра і сам пачынае кіраваць у Тэбрызе. На працягу наступных паўтараста гадоў Тэбрыз быў сталіцай дзяржаў Кара-Каюнлу, Ак-Каюнлу і Ісмаіла I Сефевіда, які аднавіў адзінства Ірана; пры яго сыне, сталіца Ірана была перанесена з Тэбрыза ў Казвін, а пасля ў Ісфахан.
Эпоха пасля мангольскага нашэсця была часам поўнага панавання ў рэгіёне цюркаў, якія часткова змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. У 1514 годзе туркі атрымалі перамогу над шахам Ісмаілам пры Чалдыране. Пасля Чалдыранскай бітвы суніты-туркі захапілі значную частку Армянскага нагор’я, выгнаўшы адтуль шыіцкія цюркскія плямёны, якія, у сваю чаргу, згрупаваліся ў Азербайджане і адыгралі ролю буфера ад турэцкай экспансіі на ўсход.
Цюркская мова была ў тыя часы афіцыйнай мовай Ірана аж да канца XVI стагоддзеа, гэта значыць да цэнтралізацыі і іранізацыі кіравання, праведзенай Абасам I. У тую ж эпоху з’яўляецца паэзія на цюркскай (азербайджанскай) мове, адным з заснавальнікаў якой быў шах Ісмаіл I заснавальнік дынастыі Сефевідаў.
З XI стагоддзя аж да падзення дынастыі Каджараў у пачатку XX стагоддзя палітычнае кіраўніцтва ў Іране было пераважна цюркскім. Цюркскі і персідскі культурны элемент уплываў на этнічны характар кіраўнікоў і культурнае развіццё краіны. Значную частку гэтага перыяду гісторыі большасць сталіц Ірана знаходзіліся ў Іранскім Азербайджане, а Тэбрыз з XV стагоддзя па 1920 год заставаўся галоўным камерцыйным цэнтрам ІранаBrenda Shaffer. Borders and Brethren: Iran and the Challenge of Azerbaijani Identity — MIT Press, 2002 — p. 15-16, 49 — ISBN 978-0-262-26468-6.
Азербайджан у XIX — пачатку XX стст.
26 кастрычніка 1827 года Тэбрыз бяруць войскі рускага генерала Івана Паскевіча. Аднак гэта першая расійская акупацыя Азербайджана працягвалася менш за паўгода — неўзабаве быў падпісаны Туркманчайскі мір, і рускія войскі пакінулі з Азербайджана.
У жніўні-верасні 1880 года Азербайджан сташ арэнай паўстання курдаў, якія спрабавалі стварыць уласную дзяржаву: курдскія плямёны з Турцыі пад кіраўніцтвам шэйха Абейдулы, падтрыманыя мясцовымі курдамі, ледзь не ўзялі Тэбрыз, але ўрэшце былі разбіты пад Урміяй; пасля гэтага турэцкія курды вярнуліся назад у Турцыю, а мясцовыя падвергліся жорсткім рэпрэсіям.
Тэбрыз стаў адным з асноўных цэнтраў іранскай рэвалюцыі 1905—1911 гг. У чэрвені 1908 года ў адказ на разгон меджліса, здзейснены шахскімі казакамі, у Тэбрызе ўспыхвае ўзброенае паўстанне. Паўстанцы сфарміравалі камітэт (анджаман), які ўзначалілі ўдзельнік сялянскага руху Багір і рабочы-муляр Сатар; важную ролю ў паўстанні адыгрывалі і армянскія фідаіны-дашнакіEdmund Herzig, Marina Kurkchiyan. The Armenians: past and present in the making of national identity. — Routledge, 2005 — p. 84-85 — ISBN 978-0-7007-0639-6: . Пасля бязлітасных чатырохмесячных баёў шахскія войскі былі выгнаны з горада; але ў 1911 годзе Тэбрыз быў узяты шахам з дапамогай расійскіх войскаў і паўстанне быў здушана.