Пералік значных падзей Венгерскага паўстання, якое пачалося 23 кастрычніка 1956 года і было жорстка задушана войскамі СССР у лістападзе.
22 кастрычніка - за дзень да паўстання- студэнты тэхналагічнага ўніверсітэта стварылі “Венгерскую федэрацыю студэнцкіх асацыяцый універсітэтаў і каледжаў” (MEFESZ), выказалі свае патрабаванні і арганізавалі мітынг каля статуі Юзэфа Захарыяша Бема ў Будапешце ў знак салідарнасці з польскімі дэманстрантамі. 23 кастрычніка ў другой палове дня дэманстранты збіраюцца каля статуі Юзэфа Бема і зачытваюць свае патрабаванні. 23 кастрычніка ўвечары 100-тысячны натоўп каля парламента сабраўся паслухаць выступленне Імрэ Надзя, рэфарматарскага камуністычнага палітыка. Калі Надзь з'явіўся а 9 гадзіне вечара, ён пачаў сваю прамову, заклікаючы народ «таварышы», і людзі пачалі свістаць супраць слова, уведзенага ў рамках камуністычнага рэжыму. rev.huHonvédelem.hu Надзь абяцаў рэформы, але заклікаў дэманстрантаў вярнуцца дадому. Частка дэманстрантаў пайшла да будынка дзяржаўнага радыё і захапіла яго пасля цяжкіх баёў. 23 кастрычніка, вечарам была скінута статуя Іосіфа Сталіна ў гарадскім парку Будапешта, потым адцягнута да будынка Нацыянальнага тэатра і там разбіта на дробныя кавалкі. Пасля гэтага месца, дзе стаяла статуя жартам называлі "Плошча Ботаў", таму што адзінае, што засталося ад статуі Сталіна былі боты. ünnep.eu 25 кастрычніка шматтысячны натоўп у раёне Асторыі, стыку цэнтральных вуліц Будапешта, дамовіўся з экіпажам расійскага танка і ўсклаў венгерскія сцягі на танк. Калі людзі ўбачылі расійскія танкі з венгерскімі сцягамі на іх, дэманстранты пачалі крычаць: "Рэвалюцыя перамагла!". es.hu Праз некалькі гадзін дзясяткі і сотні людзей загінулі і атрымалі раненні каля будынку парламента, калі людзі (да гэтага часу не вызначаныя) і танкі арміі СССР адкрылі агонь па дэманстрантах, частка з якіх прыбыла з Асторыі. З суседняга будынку штаб-кватэры камуністычнай партыі пачалася страляніна – стралялі венгерскія і жаўнеры СССР. Па акружанай канферэнц-зале камуністычнай партыі Венгрыі , дзе вяліся перамовы паміж венгерскім і савецкім бакамі (прысутнічаў Маленкоў), стрэліў танк. Пасля гэтага перамоўцы сышлі ў падвал jaky.hu (.doc file) 26 кастрычніка барацьбіты прымусілі танкі адступіць з дапамогай фарфоравых талерак, узятых з пунктащ грамадскага харчавання. Танкавыя падраздзяленні, якія панеслі вялікія страты ў папярэднія дні, не адважыліся ездзіць праз пласціны, лічачы іх замаскіраванай зброяй. 30 кастрычніка некалькі танкаў венгерскай арміі прыбылі на Плошчу Рэспублікі (сёння: Папы Яна Паўла II), каб зняць зняць аблогу штаб-кватэры камуністычнай партыі. Экіпаж танкаў не ведаў Будапешт. Калі танкісты ўбачылі падбіты танк, які гарэў, яны не зразумелі, што ён належаў паўстанцам, і пачалі абстрэльваць будынак, які павінны былі вызваліць. beszelo.c3.hu 30 кастрычніка барацьбіты, пасля заняцця штаб-кватэры партыі на плошчы Рэспублікі, пачалі шукаць таемныя падземныя пакоі (рыючы вялізныя ямы з дапамогай цяжкай тэхнікі), таму што раней хадзілі чуткі пра тое, што палітычная паліцыя трымала і катавала зняволеных менавіта там. Некаторыя ямы былі глыбей за 10 метраў. І, нарэшце, нічога не было знойдзена. 31 кастрычніка дзяржаўнае радыё прызнала хлусню на працягу доўгага перыяду часу на карысць дыктатуры: «Мы хлусілі ўноч, мы хлусілі ўдзень, мы хлусілі ў кожнай даўжыні хвалі" (цытата пісьменніка Іштвана Эркеня). mbk.org . 7 лістапада ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі паўстанцы вывесілі венгерскія, а таксама чырвоныя сцягі на ўсіх будынках, якія знаходзіліся пад іх кантролем, каб паказаць жаўнерам з СССР, што яны вядуць барацьбу супраць сапраўднай рабочай рэвалюцыі і жадалі правесці паралелі з расійскай рэвалюцыяй 1917 года. 11 лістапада: падаўленне паўстання ў Чэпелі , 21-м раёне Будапешта. 18 лістапада прадстаўнікі венгерскай дыяспары вывесілі вялізны венгерскі сцяг на паходні статуі Свабоды ў Нью-Ёрку, і яшчэ большы па даўжыні банэр з надпісам "SAVE HUNGARY, END GENOCIDE". Падзея мела міжнародны розгалас у усветных СМІ.
Спасылкі
Катэгорыя:Рэвалюцыі ў Венгрыі