Валяр’ян Якаўлевіч Авяр’янаў (; ,  — Аверьянов Валерьян Яковлевич // Бессмертный полк. Москва, ) — вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Доктар тэхнічных навук (1964). Прафесар (1968). Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі прыкладной электронікі (1994). Заслужаны рацыяналізатар БССР (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія В. Я. Авяр’янаў нарадзіўся ў горадзе Уладзімір (Расія). Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых рубяжоў пад Масквой у раёне горада Вязьма. У 1942 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў сувязі і быў накіраваны на фронт. З мая 1942 г. начальнік сувязі 76-а гвардзейскага мінамётнага палка, 317-а гвардзейскага мінамётнага палка. Удзельнік Сталінградскай бітвы, Беларускай і Кёнігсбергскай аперацый. Са студзеня 1948 г. начальнік сувязі 1377-а зенітнага артылерыйскага палка (Група савецкіх войскаў у Германіі). З мая 1948 г. В. Я. Авяр’янаў ад’юнкт у Ваеннай артылерыйскай акадэміі радыёлакацыі, з 1951 г. старэйшы выкладчык, з 1953 г. намеснік начальніка, начальнік кафедры радыёпрыёмных устройстваў. У 1954—1954 гг. на пасадзе начальніка кафедры ў Гомельскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны, з 1957 г. начальнік кафедры радыёперадаючых і радыёпрёмных устройстваў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы Войскаў СПА краіны.

У 1974 годзе палкоўнік В. Я. Авяр’янаў звольнены ў запас. З 1976 г. працаваў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце (БДУІР), загадчык кафедры антэн і ўстройстваў ЗВЧ.

Навуковая дзейнасць В. Я. Авяр’янаў займаўся даследаваннямі разнесеных радыёлакацыйных станцый у мэтах павелічэння далёкасці дзеяння бартавых радыёлакацыйных прыцэлаў і галовак саманавядзення ракет, праблем радыёлакацыі нізкалётаючых цэляў, уздзеяння актыўных памех на работу радыёлакацыйных станцый. Аўтар электра-дыпольнай тэорыі шаравой маланкі, вялікай колькасці філасофскіх і навукова-метадычных работ. Аўтар шэрагу патэнтаў.

Сярод апублікаваных прац: На чём держится земля [Текст]: (Электр. гипотеза гравитации) / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: [б. и.], 1994. — 30 с. : ил.Валерьян Яковлевич // Государственная публичная научно-техническая библиотека СО РАН Электро-дипольная гипотеза гравитации и ее следствия / В. Я. Аверьянов ; Белорус. гос. ун-т информатики и радиоэлектроники. — Минск: БГУИР, 1999. — 59 с. : ил. — ISBN 985-444-096-6 Разнесённые радиолокационные станции и системы / В. Я. Аверьянов; научный редактор А. Е. Охрименко — Мн., 1978. Шаровая молния: монография (2005) Электро-дипольная теория гравитации: монография (2004) Десять рассказов о Радио…

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За абарону Сталінграда», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Ветэран Узброеных Сіл СССР» і інш.

Літаратура

Спасылкі Небесную механику пора переписывать? Электронный каталог РНТБ Педагог, учёный, патриот // Газета БДУІР «Импульс» База патентов Беларуси Партал «Память народа»

Катэгорыя:Радыётэхнікі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУІР Катэгорыя:Сувязісты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы Катэгорыя:Палкоўнікі СССР