Багуміл Вая́чак, пазней Фёдар Іванавіч Вая́чак (; , Лубна, Чэхія — , Кіеў) — кампазітар, дырыжор, саліст-кантрабасіст, педагог. Чэх паводле паходжання. Адзін з заснавальнікаў і першы прафесар класа кантрабаса Кіеўскай кансерваторыі.
Біяграфія Багуміл Ваячак нарадзіўся 10 чэрвеня 1857 года ў Багеміі (Чэхія). У 1876 (або 1879) годзе скончыў класы кантрабаса і тэорыі музыкі ў Пражскай кансерваторыі. Затым некалькі гадоў выступаў у якасці саліста-кантрабасіста ў сімфанічных канцэртах у Чэхіі, Аўстрыі і Германіі.
У 1883 годзе, магчыма па запрашэнні опернага дырыжора і кампазітара , Багуміл Ваячак пераехаў у Кіеў, дзе змяніў імя на Фёдар Іванавіч. З 1883 па 1915 гады Ваячак быў артыстам і канцэртмайстрам групы кантрабасістаў . З 1889 года кіяўляне і госці гораду мелі магчымасць пачуць і сольныя выступленні Ваячака ў летніх сімфанічных канцэртах, дзе ён выконваў музыку як саліст-кантрабасіст і другі дырыжор. У 1916-1917 гадах музыкант стаў дырыжорам тэатра «Бергонье» (дырэкцыя Кручыніна), у 1917-1925 гадах — капельмайстрам аркестра кіеўскай міліцыі, а пазней, у 1928-1934 гадах — дырыжорам сімфанічнага аркестра Кіеўскага радыё.
Паралельна з артыстычнай дзейнасцю Ваячак таксама займаўся і дзейнасцю педагагічнай. Пачынаючы з 1885 года і да самай смерці ў 1934 годзе, Ваячак выкладаў у Кіеўскім музычным вучылішчы, якое ў 1913 годзе было рэарганізавана ў Кіеўскую кансерваторыю. У новаўтворанай кансерваторыі Ваячак быў прызначаны прафесарам па класе кантрабаса. У 1914-1915 навучальным годзе ў яго класе вучыўся ўкраінскі кампазітар і дырыжор . Апрача Кіеўскай кансерваторыі Ваячак выкладаў і ў шэрагу іншых навучальных устаноў. Так, у 1900-я гады ён быў выкладчыкам музыкі ў Чацвёртай гімназіі і Першым камерцыйным вучылішчы, а ў Музычнай школе Мікалая Іконнікава чытаў курс аркестравых інструментаў. З 1910 года выкладаў кантрабас і быў дырыжорам вучнёўскага аркестра .
Фёдар Іванавіч Ваячак быў адным з тых, хто падрыхтаваў глебу для з’яўлення ўкраінскай кантрабаснай школы. За час працы ў кансерваторыі ён выхаваў цэлую плеяду выдатных кантрабасістаў, якія працавалі ў Украіне, Румыніі, Малдове і нават у Амерыцы. Адзін з першых яго вучняў Мацвееў шмат гадоў працаваў першым кантрабасістам у Нью-Ёркскім сімфанічным аркестры. Сярод іншых вучняў Ваячака — Мікалаеў, браты і Уладзімір Людміліны, педагог Прыемскі. Вядомы ўкраінскі балетны танцоўшчык, харэограф і балетмайстар Серж Ліфар у сваіх успамінах згадвае, што браў у прафесара Ваячака ўрокі ігры на скрыпцы: «Я стаў вучыцца іграць на скрыпцы ў кансерваторыі ў знакамітага прафесара Ваячака. Але скрыпка мяне мала задавальняла, як і ўсе іншыя сольныя інструменты — я любіў спевы, аркестр або аркестр у мініяцюры — раяль, і праз год перайшоў у клас раяля».
Нягледзячы на перагружаны графік, Ваячак таксама пісаў музыку. Яму належаць шматлікія творы для фартэпіяна і «Раманс без слоў» для віяланчэлі і аркестра, опера «Вій» (па аднайменным творы М. В. Гогаля); інструментальнае суправаджэнне оперы Мікалая Аркаса «Кацярына» і оперы Мікалая Лысенкі «Накцюрн»; урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Мікалая Салаўцова (для хору, салістаў і аркестра); сімфанічная паэма «Памяці П. І. Чайкоўскага»; маршы для духавога аркестра; уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі і інш. У фондах Нацыянальнай бібліятэкі імя У.І. Вярнадскага захаваліся ноты вальса «La Tristesse» для фартэпіяна.
У 1926 годзе святкаваўся 50-гадовы юбілей яго музычна-педагагічнай дзейнасці. У 1929 годзе атрымаў званне .
Фёдар Іванавіч Ваячак памёр 3 красавіка 1934 года. Пахаваны ў Кіеве на (участак 13-III).
Творчасць аркестроўка опер: «», кампазітар (для тэатральнай трупы М. Л. Крапіўніцкага; 1898, пастаўлена ў 1899) «», кампазітар М. Лысенка (пастаўлена ў 1910) «Накцюрн», кампазітар М. Лысенка (1913) опера «Вій» (па аднайменнай аповесці М. Гогаля) сімфанічная паэма «Памяці П.І. Чайкоўскага» (словы С. Плаксіна) урачыстая кантата, прысвечаная тэатру Салаўцова (для хору, салістаў ды аркестра) уверцюры: уверцюра на малдаўскія народныя мелодыі уверцюра Памяці Леніна маршы для духавога аркестра: «Урачысты актавы марш» (прысвечаны 100-годдзю Першай кіеўскай гімназіі; 1909) марш у гонар Х-годдзя Чырвонай Арміі рэвалюцыйны марш Першага мая для віяланчэлі з аркестрам — раманс без слоў, серэнада 35 музычных п’ес для фартэпіяна
Асабістае жыццё
Месцы пражывання З 1883 года Багуміл Ваячак жыў і працаваў у Кіеве. Вядомы наступныя яго месцы пражывання: (цяпер вул. Сечавых Стральцоў), 26. (цяпер вул. Івана Франка), 18 (1904—1913). , 24. , 7 і 54. , 4 (1920-я).
Сям’я і нашчадкі 11 лістапада 1916 года пабраўся шлюбам з Пелагеяй Саваўнай Бачынінай, з якой на той момант меў чатырох дзяцей: Мікалая, Паўла, Марыю і Вольгу.
Багуміл Ваячак, пазней Фёдар Іванавіч Ваячак (1857—1934) Мікалай Фёдаравіч Ваячак — кантрабасіст, яхтсмен. Таццяна Мікалаеўна Ваячак (1917—?) — арфістка, вучаніца вядомага педагога . (нар. 1944) — украінскі кампазітар, музыкант, мастак, заснавальнік трох музычных калектываў. Канстанцін Мікалаевіч Ваячак (1921—1942) — лейтэнант, загінуў на вайне. Павел Фёдаравіч Ваячак, пазней Павел Іванавіч Бачынін (1895—1976) — віяланчэліст і дырыжор, заслужаны дзеяч мастацтваў Малдовы. Леанард Паўлавіч Бачынін Вікторыя Паўлаўна Бачыніна Марыя Фёдараўна Рэйслер (1900—?) — жонка інжынера і пісьменніка А. У. Рэйслера. Арэст Аляксандравіч Рэйслер (1920—?) Аляксандр Арэставіч Рэйслер Эма (прыёмная дачка) Вольга Фёдараўна Боткіна (1903—1977) Іна Мікалаеўна Боткіна (1927—2008) — жонка беларускага мастака У. П. Кульваноўскага. Аляксандра Кульваноўская (нар. 1956) Вікторыя Кульваноўская (нар. 1963)
Зноскі
Літаратура Большая биографическая энциклопедия. 2009. ВОЯЧЕК Богуміл (Федір) Іванович //
Проценко Л., Костенко Ю. Лук’янівське цивільне кладовище, путівник. — Вид. 2-ге. — Київ: Інтерграфік, 2001. — 192 с. — ISBN 966-532-012-2.
Шамаєва К. Чеські музиканти в Києві // Музика. 1981. № 5.
Спасылкі
Багуміл Ваячак на сайце Багуміл Ваячак на сайце Musician.ua Багуміл Ваячак на сайце
Катэгорыя:Кантрабасісты Чэхіі Катэгорыя:Кантрабасісты Украіны Катэгорыя:Кампазітары Чэхіі Катэгорыя:Кампазітары Украіны Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Чэхіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Украіны Катэгорыя:Музычныя педагогі Украіны Катэгорыя:Героі Працы