Іва́н Мікала́евіч Пта́шнікаў (, в. Задроздзе, Плешчаніцкі раён, цяпер у — Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў — nashaniva.by, 29.07.2016, 10:14) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф»
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя» (1962—1995). Член СП БССР (з 1959).
У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв’ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў МінскуПамёр пісьменьнік Іван Пташнікаў — svaboda.org, 29.7.2016. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.
Творчасць Дэбютаваў у 1952 годзе вершам «На родным полі». Першая кніга «Зерне падае не на камень» (1959). Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.
Творчая прыхільнасць І. Пташнікава — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка») і ў аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў чалавечых лёсах. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва («Тартак»), барацьба партызанаў і беларусаў супраць акупантаў («Найдорф»), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.Пташнікаў І. Тартак…
Бібліяграфія
1957 — апавяданне «Чачык» 1959 — апавяданне «Не па дарозе» 1959 — зборнік апавяданняў «Зерне падае не на камень»Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963. 1960 — раман «Чакай у далёкіх Грынях»Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963. 1964 — аповесць «Лонва»Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз. 1966 — зборнік апавяданняў «Сцяпан Жыхар з Сцешыц» («Алёшка», «Алені», «Уцякачка», «Агні» і інш.) 1967 — аповесць «Тартак» 1970 — раман «Мсціжы» 1975 — аповесць «Найдорф» 1983 — апавяданне «Эфка» 1984 — раман «Алімпіяда» («Воблакі шасцідзясятых») 1987 — апавяданне «Львы» 1988 — апавяданне «Арчыбал» 1996 — эскіз «Ірга каласістая» 1997 — апавяданне «Францужанкі» 1998 — апавяданне «Тры пуды жыта» 1999 — апавяданне «Пагоня» 2001 — «Ненапісаная аповесць» 2004 — апавяданне «Аскепак зоркі»
Прызнанне Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».
Выбраная бібліяграфія Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000. У зб.: Сена на асфальце. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2016. — («Бібліятэка выбраных твораў»).
Літаратура
Андраюк С. Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І. Пташнікава. — Мн., 1987.
Пташнікаў Іван // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі
http://www.svaboda.org/a/1624126.html
Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР