Галіна Іванаўна Цэ́пава (, , Расія — ) — беларуская спявачка (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1955).

Біяграфія Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. У 1938—1962 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Творчасць Яе выкананне вызначалася тэмпераментам, псіхалагічнай дакладнасцю вобраза. У рэпертуары драматычныя і характарныя партыі: Часнікова («Страшны двор» С. Манюшкі), Ганка («Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Хрысцінка («Кветка шчасця» А. Туранкова), Любаша («Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Канчакоўна («Князь Ігар» А. Барадзіна), Любоў, Салоха («Мазепа», «Чаравічкі» П. Чайкоўскага), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Азучэна («Трубадур» Дж. Вердзі).

Літаратура

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі