Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў (нар. , в. Некрашова, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1971), прафесар (1996).
Біяграфія Скончыў у 1962 годзе БПІ. З 1962 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце, у 1976—1980 гадах дэкан факультэта, у 1985—1996 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах начальнік вучэбна-метадычнага упраўлення.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па распрацоўцы сістэм энергазберажэння гідрафікаваных мабільных машын, зніжэнні металаёмістасці машын, стварэнні роўнатрывалых канструкцый машын.
Творы Дорожно-строительные машины. Мн., 2000 (у сааўт); Строительные машины и средства малой механизации. 2 изд. — Мн., 2002 (разам з С. Б. Партновым, Л. І. Белавусавым).
Літаратура
Катэгорыя:Машынабудаўнікі СССР Катэгорыя:Машынабудаўнікі Беларусі Катэгорыя:Дэканы аўтамеханічнага факультэта Беларуска-Расійскага ўніверсітэта