Акадэмічная вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з праспектам Незалежнасці, перасякае вуліцы Сурганава і Платонава, з паўднёва заходняга боку да яе прымыкаюць вуліца Батанічная і завулак Казлова, пасля скрыжавання з якім пераходзіць у вуліцу Сталетава. Даўжыня вуліцы складае каля 1,9 км.

Забудова

Няцотны бок № 1 — Інстытут гісторыі НАН Беларусі № 5 — Дом, у якім жыў народны паэт Беларусі Якуб Колас (1952). Цяпер у доме дзейнічае Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа —

№ 25 — Факультэт даўніверсітэцкай адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. узведзены у комплексе інстытутаў аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР (архітэктары А. Духан, А. Красоўскі, Л. Хаюцін, В. Кісель)Да 2012 г. там знаходзіліся факультэт міжнародных адносін БДУ і НДІ генетыкі рака НАН РБ. Архітэктурная канструкцыя дома спарадзіла яго нефармальную назву "асліныя вушы". Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое //Інтэрфакс.

Цотны бок № 16 — Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі

Транспарт Грамадскі — аўтобус: 20, 37, 59, 76э; тралейбус: 33, 34, 35, 92; на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці станцыя метро «Акадэмія навук».

Паркі Ад скрыжавання з вуліцай Сурганава і амаль да скрыжавання з завулкам Казлова вуліца праходзіць уздоўж паўднёва-заходняй граніцы Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, які далей пераходзіць у Сляпянскую водную сістэму.

Мемарыяльныя дошкі Мемарыяльная дошка Мікалаю Сяргеевічу Акулаву на будынку Інстытута прыкладной фізікі НАН Беларусі (дом № 16). Устаноўлена ў 1977 г. (сілумін; скульпт. А. Веліксонаў). Мемарыяльная дошка Івану Андрэевічу Булыгіну на будынку Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі (дом № 28), у якім ён працаваў у 1953—1984 гадах. Устаноўлена ў 1986 г. Мемарыяльная дошка Ціхану Мікалаевічу Годневу на будынку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1984 г. (скульпт. А. Шатэрнік). Мемарыяльная дошка Антону Раманавічу Жэбраку на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27). Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. В. Папоў). Мемарыяльная дошка Пятру Фамічу Ракіцкаму на будынку Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі (дом № 27), у якім ён працаваў. Устаноўлена ў 1981 г. (бронза; скульпт. А. Веліксонаў). Мемарыяльная дошка Віталю Андрэевічу Сербенту на будынку № 7, у якім ён жыў. Устаноўлена ў 1982 г. (сілумін; скульпт. У. Булыга, М. Ткачук).

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)