Вуліца Ара́нская — вуліца ў Ленінскім і часткова Кастрычніцкім раёнах Мінска.

Этымалогія Назва вуліцы паходзіць ад назвы гістарычнага прадмесця Мінска Араны.

Размяшчэнне

Арыентавана з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. З’яўляецца працягам вуліцы Магілёўскай і часткай Першага мінскага транспартнага кольца. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Валадзько, якая прымыкае з поўдня, перасякае чыгуначныя пуці, скрыжаванне з вуліцамі Свярдлова і Маякоўскага, раку Свіслач, з поўдня прымыкае вуліца Індустрыяльная, пасля скрыжавання з вуліцай Трасцянецкай, на якім ўзведзена двухузроўневая развязка, пераходзіць у Партызанскі праспект. Даўжыня вуліцы складае каля 1,2 км.

Славутасці Мемерыяльная дошка падпольшчыкам на дыспетчарскім корпусе «Мінскэнерга» (дом № 22), устаноўленая ў 1966 годзе (сілумін; скульпт. М. Ткачук) і абноўленая ў 1984 годзе. Помнік Уладзіміру Леніну на тэрыторыі кандытарскай фабрыкі «Камунарка» (1954).

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Ленінскі раён (Мінск)