Міхаіл Раманавіч Змачынскі (, в. Блонь, — 1 мая ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)
Біяграфія Скончыў Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум і беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1955—1958 гг. паехаў на засваенне цаліны па камсамольскай пуцёўцы ў Кустанайскую вобласць. Працаваў трактарыстам у адным з саўгасаў. З 1958 г. — слесар.
З 1961 года — брыгадзір трактарна-паляводчай брыгады гаспадаркі. На гэтай пасадзе ярка праявіліся рысы Міхаіла Раманавіча як добрага спецыяліста-агранома, умелага арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці. За поспехі ў выкананні планаў па вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства ў 1971 годзе яму было прысвоена высокае званне Героя Сацыялістычнай Працы. М. Р. Змачынскі ўзнагароджаны ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалямі.
Праз 2 гады Міхаіл Раманавіч узначаліў калгас «Камсамолец» (зараз — сельгасфіліял «Светлая ніва»). На гэтай пасадзе адпрацаваў 17 гадоў.
З 1995 года — намеснік старшыні калгаса імя 16 партызан (зараз — СВК «Дукора»), з 2004 года — намеснік дырэктара, вядучы спецыяліст па ідэалогіі і рабоце з персаналам сельгасфіліяла «Светлая ніва».
Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Пухавіцкага раённага і Дукорскага сельскага Саветаў дэпутатаў, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці раёна, свайго працоўнага калектывуhttp://www.pukhovichi.minsk-region.by/ru/novosti-regiona/item/2273-svetlaya-pamyac-ab-m---zmachynskm-nazasedy-zastanecca--tyh-hto-pracava-razam-jy-pobach--veda-yago.html.
Спасылкі Герои Социалистического Труда Пуховичский районный исполнительный комитет
Катэгорыя:Старшыні калгасаў