Абе́л Гезевіч Аганбегя́н (; нар. 8 кастрычніка 1932, Тыфліс) — савецкі і расійскі эканаміст, доктар эканамічных навук (1963), член-карэспандэнт АН (1964), акадэмік АН СССР (1974), рэктар Акадэміі народнай гаспадаркі пры Урадзе РФ (1989—2002).
У гады перабудовы быў саветнікам генеральнага сакратара ЦК КПСС М. С. Гарбачова па пытаннях эканомікі.
Адукацыя і навуковая кар’ера Нарадзіўся ў армянскай сям’і. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны эканамічны інстытут (1955). Член КПСС (з 1956 г.). Працаваў у Дзяржаўным камітэце Савета Міністраў СССР па пытаннях працы і заработнай платы (1956—1961). У 1961 годзе стаў супрацоўнікам Інстытута эканомікі і арганізацыі прамысловай вытворчасці Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР, праз два гады атрымаў ступень доктара эканамічных навук, яшчэ праз год — званне члена-карэспандэнта АН СССР, а ў 1964 годзе ў 32 гадоў стаў дырэктарам гэтага інстытута і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1984 года. Потым — акадэмік-сакратар Аддзяленні эканомікі АН СССР. З’яўляўся старшынём бюро секцыі прапаганды эканамічных ведаў пры кіраванні Усесаюзнага грамадства «Веды». З’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «ЭКА», членам рэдкалегіі часопіса «Навука і жыццё». Адзін з заснавальнікаў эканамічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэтаБиография Абела Гезевича Аганбегяна . Быў рэктарам АНХ пры Урадзе РФ (1989—2002), а пазней кіруючым кафедрай «Эканамічная тэорыя і палітыка» АНГ пры Урадзе РФ (з 2002 г.). Член акадэмічнага савета Акадэміі РФЦА.
Ганаровы член Венгерскай АН (1988), замежны член Балгарскай АН (1986), член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1988), ганаровы прафесар Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта кіравання і эканомікі.
Узнагароджаны медалём імя Лявонцьева (2004).
Манаграфіі Заработная плата в СССР, М., 1959 (совместно с В. Ф. Майером); Что, Где, Почему: школьникам об экономике. М.: Просвещение, 1981 (в соавторстве с Д. Д. Москвиным); Научно-технический прогресс и ускорение социально-экономического развития. М.: Экономика, 1985; Экономика станет чуткой к обновлению. М.: Новости, 1986; Советская экономика — взгляд в будущее. М.: Экономика, 1988; В первом эшелоне перестройки. Новосибирск, 1989; Социально-экономическое развитие России // Экономика и организация промышленного предприятия. Январь 2004; Кризис: Беда и шанс для России. АСТ, Астрель, Харвест, 2009. Экономика России на распутье… Выбор посткризисного пространства / М.: АСТ: Астрель; Владимир: ВКТ, 2010.
Літаратура Кто есть кто в России и ближнем зарубежье. — М.: Новое время, 1993.
Спасылкі
Советская децентрализация: речь А. Г. Аганбегяна на конференции Совета Мировых Дел (World Affairs Council) ЦРУ, 28 августа 1991 года.
Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Расіі Катэгорыя:Замежныя члены Балгарскай АН Катэгорыя:Ганаровыя члены Венгерскай АН Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Брытанскай акадэміі Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Дактары эканамічных навук