Разьба па дрэве — від традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ва Узбекістане па апрацоўцы дрэва.
Арнаментальная рэзьба па дрэве выкарыстоўвалася як для архітэктурных элементаў і элементаў інтэр’ера, у тым ліку балак, дзвярных і аконных праёмаў, калон, балясін і гэтак далей, так і для асобных вырабаў утылітарнага прызначэння: невялікіх столікаў, шкатулак, сундукоў, падставак для карану, футляраў для кніг, музычных інструментаў і іншых.
Гісторыя
Разьба вядома на тэрыторыі сучаснага Узбекістана ўжо больш за тысячу гадоў. Фрагменты разьбянога дрэва ў руінах замка VI стагоддзя і драўлянае разьбяное пано, знойдзенае ў вярхоўях ракі Зерафшан, з выявай двухгаловай змяі ў асяроддзі рытмічнага хвалепадобнага ўзору, даюць уяўленне аб майстэрстве рамеснікаў СогдаРезьба по дереву в Узбекистане .
Сюжэтная разьба па дрэве існавала ў народаў Узбекістана і пасля ўварвання арабаў, аж да Х стагоддзя. І толькі пазней арнаментальныя геаметрычныя і раслінныя ўзоры цалкам выцеснілі сюжэтныя выявы.
У раскопках блізу маўзалея Кусам iбн-Абаса ў некропалі быў знойдзены разьбяны фрагмент пышнага эпіграфічнага фрыза, які адносіцца да XI стагоддзя. Некалькімі стагоддзямі пазней, у эпоху Аміра Цімура, разьба па дрэве, як і іншыя мастацкія рамёствы, дасягнула вышынь сапраўднага мастацтва. У XIV стагоддзі пахавальня Кусам iбн-Абаса была аформлена выдатным пано з геаметрычным арнаментам- з наборнага дрэва, а ў ў Бухары быў збудаваны разьбяны кенатаф.
Адным з самых выдатных твораў мастацтва разьбы па дрэве гэтага часу можна лічыць разьбяныя дзверы маўзалея Гуры-Эмір. У канцы XIX стагоддзя рускі мастак В. Верашчагін быў настолькі захоплены іх пышнасцю, што адлюстраваў на вядомай карціне «Дзверы Цімура».
Стылі разьбы
Асноўныя арнаментальныя стылі ўзбекскай разьбы па дрэве склаліся ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя — гэта , іслімі і .
Пароды дрэва
Для разьбяных вырабаў узбекскія майстры выкарыстоўваюць драўніну карагача — так называюць некалькі разнавіднасцяў вяза, у тым ліку і , а таксама арэх, арчу і шаўкоўніцу і іншыя.
Спасылкі
Художественная резьба
Катэгорыя:Мастацкая разьба па дрэве Катэгорыя:Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Катэгорыя:Традыцыі Узбекістана Катэгорыя:Мастацтва Узбекістана