Паўладарская вобласць () — вобласць, размешчана на беразе Іртыша, самай буйнай ракі Казахстана. Утворана ў студзені 1938 года. Абласны цэнтр — горад Паўладар.
Вобласць знаходзіцца на паўночным усходзе Рэспублікі Казахстан і мяжуе на поўначы — з Омскай, паўночным усходзе — з Новасібірскай, на ўсходзе — з Алтайскім краем Расійскай Федэрацыі, на поўдні — з Усходне-Казахстанскай і Карагандзінскай абласцямі, на захадзе з Акмолінскай і Паўночна-Казахстанскай абласцямі Рэспублікі Казахстан.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Геаграфічнае становішча Вобласць размешчана на паўночным усходзе Казахстана. Вялікая частка тэрыторыі Паўладарскай вобласці знаходзіцца ў межах поўдня Заходнесібірскай раўніны у сярэдняй плыні ракі Іртыш, і ў наш час займае плошчу 127,5 тыс. км². З поўначы вобласць мяжуе з Расійскай Федэрацыяй (Омская вобласць), з поўдня — з Карагандзінскай вобласцю, з усходу — з Усходне-Казахстанскай, з захаду — з Акмолінскай і Паўночна-Казахстанскай абласцяміРегионы Казахстана .
Клімат Клімат Паўладарскай вобласці рэзка-кантынентальны, які характарызуецца халоднай працяглай зімой (5,5 месяцаў), спякотным і кароткім летам (3 месяцы).
Рэльеф і гідраграфія Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах поўдня Заходне-Сібірскай раўніны, якая з’яўляецца найбольшай раўнінай зямнога шараОбщая информация о Павлодарской области / Портал visitkazakhstan.nur.kz. Па тэрыторыі вобласці працякаюць больш 140 рэк. Адзіная буйная рака — Іртыш працякае з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на працягу каля 500 км і мае шэраг праток-старыц і астравоў. У драбнасопачніку пачынаюцца рэкі Тундык, Ащысу, Шыдэрты, Аленты і інш., якія не дасягаюць Іртыша і сканчаюцца ў бяссцёкавых азёрах. Ад Іртыша пабудаваны канал Іртыш — Караганда, на якім збудаваны некалькі плацін і вадасховішчаў. У вобласці шмат азёр, галоўным чынам салёных: Селетытэніз, Кызылкак, Жалаулы, Шурэксор, Карасор, Жамантуз, Калкаман і інш. (на левабярэжжы); Маралы, Маілды, Вялікі Ажбулат і інш. (на правабярэжжы).
У Паўладарскай вобласці налічваецца 1200 малых азёр. Каля сотні з іх прэсныя, а астатнія салёныя. На тэрыторыі вобласці выведаны адзінаццаць радовішчаў падземных вод з эксплуатацыйнымі запасамі 3,8 мільёна кубічных метраў у суткі. Усе яны прыдатныя для пітва і абвадненняРегионы Казахстана : ALL.BIZ: Казахстан .
Экалогія Паўладарская вобласць схільная да высокага тэхнагеннага забруджання, бо базавымі галінамі з’яўляецца горназдабыўная, нафтаперапрацоўчая, хімічная прамысловасць, чорная і колеравая металургія, энергетыка. Галоўнымі крыніцамі забруджання з’яўляюцца цеплавыя электрычныя станцыі, што выкарыстоўваюць тэхналогію спальвання высока-попельных экібастузскіх вуглёў у топках катло-агрэгатаў. Асноўная маса выкідаў даводзіцца на прамысловыя прадпрыемствы размешчаная ў гарадах Экібастуз (46 %), Аксу (26,5 %) і Паўладар (25,5 %), на долю ўсіх астатніх раёнаў вобласці даводзіцца толькі каля 2 % выкідаў.
Крыніцы
Літаратура Павлодарская область, А.-А., 1958; Казахстан, М., 1969 (Природные условия и естественные ресурсы СССР)