Аляксей Мітрафанавіч Мала́шка (, в. Замачулле, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць, БССР, СССР — 9 сакавіка 2011, Мінск, Беларусь) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1973), прафесар (1975).

Біяграфія Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі завочны педагагічны інстытут. З 1960 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, з 1961 года ў БДУ, з 1973 годзе ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі пры БДУ. З 1975 года ў Беларускім тэхналагічным універсітэце, у 1973—1991 гадах загадчык кафедры гісторыі КПСС.

Навуковая дзейнасць Даследваў палітычную гісторыю Расіі і Беларусі ў 1917—1925, гісторыю палітычных партый, нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Рашэнні XXII з'езда КПСС — разгорнутая праграма пабудовы камунізму» (1962), «Курс лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1, 1971, 2-е выд. 1975), «Гісторыя КПСС: структурна-лагічныя схемы» (ч. 1, 1986), вучэбна-метадычных дапаможнікаў па гісторыі і культуры Беларусі.

Творы К вопросу об оформлении однопартийной системы в СССР. Мн., 1969; Воинствующий национализм — идеология и политика империализма. Мн., 1971.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары гістарычных навук Катэгорыя:Выпускнікі МДГУ імя М. А. Шолахава